Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 33 госцяў анлайн
Насі (народ)
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі Насі (кіт. 纳西族, піньінь Nàxī Zú) - народ у Кітаі. Колькасць - 308 839 чалавек (2000, перапіс). Жывуць у правінцыі Юньнань (300 000) і Сычуань. Уваходзяць у 56 афіцыйна прызнаных народаў Кітая. Мова ставіцца да тыбета-бірманскай групы моў. Рэлігія - тыбецкі будызм, даасізм, шаманізм; існуюць перажыткі і больш старажытных вераванняў (асабліва культ дрэў). Асноўны занятак - земляробства (рыс, кукуруза). У насі захоўваецца самабытная матэрыяльная культура (зрубнае жыллё, адзежа і г. д.) і ў значнай долі матрыярхат (з пераважнай уласнасцю жонак на хату і зямлю; у народнасці мосо, этнічна адрознай, аднак уключанай Пекінам у нацыянальнасць насі, таксама распаўсюджаны звычай "прыходных мужоў" і г. д.), які робіць іх папулярным аб'ектам вывучэння этнографаў. Ужо звыш тысячы гадоў карыстаюцца (цяпер якое зводзіцца) піктаграфічным пісьмом дунба (каля 1000 знакаў) і складовым пісьмом гэба, на якіх маецца ўласная літаратура. Нататкі
Літаратура
Спасылкі
Насі Краіны пражывання: Кітай
Рэгіён пражывання: Азія НАСІ, на, нажу (саманазва), мосе, мосо (старыя кітайскія назвы), народ у Кітаі (у правінцыі Юньнань, а таксама ў суседніх раёнах, у тым ліку Сычуані і Тыбета). Колькасць 290 тыс. чалавек. Кажуць на мове насі цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям'і. Звыш тысячы гадоў існуе піктаграфічны ліст дунба (каля 1 тыс. знакаў), а таксама складовы ліст гэба, літаратура на іх.
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з насіямі
в. Насыцк>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Талькоўскі в. Насілава>Менская вобласць > Маладзечна >Цюрлеўскі х. Насалі> Менская вобласць > Стаўбцы> Рубежавіцкі в. Насовічы>Менская вобласць > Мядзел >Сырмежскі в. Насовічы > Менская вобласць > Валожын >Бабровіцкі в. Насачы>Віцебская вобласць > Гарадок>Стадолішчанскі в. Насыры > Віцебская вобласць > Глыбокае > Залескі в. Сасновая Наспа >Віцебская вобласць > Ліёзна >Крынкаўскі х. Насовічы>Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі в. Насовічы> Гомельская вобласць > Калінкавічы >Зеленоцкі в. Насовічы> Гомельская вобласць > Добруш > Насовіцкі в. Наспа> Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва>Губіцкі в. Наспа> Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва> Губіцкі
Прозвішча: Насакін, Насалеўскі, Насілоўскі, Насовіч – старажытныя беларускія шляхецкія роды. Насекін, Насонаў, Насунаў, Насыраў Са спісу войска ВКЛ 1528 года: Насевiч В., с. 404 Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з насіямі Нассау — Багамскія Астравы МІФАЛОГІЯ.
НОС
Праз сімволіку Н. замяшчаўся сам чалавек, што яскрава ўвасобілася ў моўных клішэ накшталт “з носа па капейцы”. Адпаведны выгляд Н. пазначаў сярод іншых насельнікаў свету чалавека, і таму рытуал далучэння немаўляці да чалавечага соцыуму ўлучаў наступны момант: “Як першы раз спавівае бабка дзіця, павінна ўзяць яго за Н. і тры разы сціснуць”. З іншага боку, характэрны выгляд Н. складае рысу стэрэатыпнага партрэта ведзьмы. Баба Яга сваім пачварным Н.чуе пах чалавека, гэтак і хадзячыя нябожчыкі вынюхваюць ахвяру. Незхвычайны Н. вылучае і Белунабога, які быцца трапляецца падарожнаму ў выглядзе старога з соплямі пад Н. Выцершы іх, чалавек мог завалодаць багаццем. Ускосна з гэтым матывам звязаны тураўскія вераванні: “Унь там, пад мостам, баба слепа і сопліва, то будзеш цоловаць ее, бо ты перві едзеш” (гл. таксама Сопуха). Пра чалавека з пэўнымі схільнасцямі склаліся ўстойлівыя выразы: “мае мухі ў носе”, “з чмялямі ў носе” і да т. п.
Н., як і іншыя часткі твару чалавека, станавіўся своеасаблівым правадніком і сігналам рознага роду паведамленняў. Сверб у Н. прадказваў падзеі пераважна жыццёвага плану – смерць ці нараджэнне. Распрацаваны нават цэлы каляндар, дзе чыханне інтэрпрэтавалася ў залежнасці ад дня тыдня. У еўрапейскіх вераваннях чалавек чыхае таму, што яго ноздры казыча душа продка. У антрапамарфічнай мадэлі свету Н. азначае гару (сімвал сярэдзіны) і напаўняецца фалічным сэнсам.
Да насення заўсёды ставiлiся як да сiмвала ўрадлiвасцi, будучынi, працягу жыцця. Добрыя гаспадары ведалi законы аграномii i бездакорна iх выконвалi. Зерне, нарыхтаванае на насенне, захоўвалi так, каб нiхто не змог узяць з яго нават жменi. Акрамя таго, ведаi, што з зерня, якое захоўвалi на засеўкi, нельга пячы хлеб, прадаваць цi пазычаць яго камусьцi. Сухое зерне лепей пераносiць восеньскiя i зiмовыя маразы. Насенне трэба адмяраць «з верхам», тады i расцi будзе «з вехам». Пры продажы зерня гаспадар абавязкова адсыпаў у пусты засек тры жменi, каб у яго гаспадарцы насенне нiколi не зводзiлася. Мяхi з насеннем не зашывалi, а завязвалi, каб «не зашыць» прарастанне насення ў зямлi, i каб колас добра «завязваўся». Дзяўчатам i жанчынам катэгарычна забаранялася сядаць на мяхi з насеннем. Калi насенне аказалася дрэнным, няўродным, лiчылася, што жменя ўкрадзенага ўраджайнага зерня верне няўроднаму моц i дасць добры ўраджай. Існавала жорсткая забарона перасыпаць рэшткi насення з меха ў мех. Лiчылася, што ў такiм выпадку на хлеб будзе няўрод: «толькi з мяшка ў мяшок зерне перагонiш». Той, хто сеяў зерне, не перасыпаў яго з рукi ў руку – прыкмета да няўроду. Нельга хлеб «ганяць» задарма. Таксама нельга было сеяць на адным полi старое i новае насенне. Калi з намалочанага хлеба зрабiць дзе-небудзь у гумне цi асецi кавалак страхi, гаспадарка заўжды будзе мець хлеб. Каб у жыце не было так званых «ражкоў», з насення пасля веяння не трэба збiраць каласкоў. Сеючы поле, прытрымлiвалiся пэўнага часу, умоў надвор’я, мясцовага клiмату. Автор: «Звязда».
Нас’ён
Ёсць трава нас’сон, расце на раменскіх месцах, на добрых землях пры ляшчынах, ростам у калена, колер чырванаваты, лісточкі, што стрэлкі ці што стрэльнае жалеза, наверсе стручкі, а ў стручках семечка, корань белы. І тая трава ад соннай мроі і ўсякай скрухі нутраной, а семечка добрае, у каго бель на вачах, сціраць з мёдам, дапаможа Бог. (Лицевой травник конца XVIII в)Трава насон расце па ўзлесках, на добрай зямлі пры ляшчыне. Ростам з калена, колерам чырвоная, лісточкі, што наканечнік стралы, зверху струкі, а ў іх семечкі, корань жа белы. Добрая пры ўнутраных хваробах: семечка расцерці на мёду і памазаць тым, у каго на вачах бяльмо. (ЦЕРКОВНЫЙ ТРАВНИК . Христианский) Падрыхтавала Галіна Арцёменка
|