Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 52 госцяў анлайнДАЎНЫ |
ЯПІГІ
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі Манета з малюнкам Геракла з Орыі, найстаражытнага горада япігаў
Япігі (лат. Iapyges, Iapygii, грэч. Ιάπυγες) - народ меркавана індаеўрапейскага паходжання, які жыў у старажытнай Італіі (сучасная вобласць Апулія) і пазней асіміляваны рымлянамі. Япігі адбываліся або з Іллірыі ці з мінойскага Крыта. Япігі казалі на месапскай мове. Месапы былі самым паўднёвым з япігскіх плямёнаў. Да япігаў таксама адносіліся даўны і пеўкеты. Старажытнагрэцкія аўтары выводзілі назву япігаў ад імя Япіга, міфічнага сына Дзедала. Рымскія аўтары звалі іх апулійцамі (Apuli), саленцінамі (Salentini) і калабрамі (Calabri). Япігі былі роднасныя энотрам. Нататкі
ДАУНІЯ
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Ўзор даунійскай керамікі (5 ст. да н. э.)
Даунія ці Даўнія - гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай італьянскай правінцыі Фоджа ў Апуліі. У старажытнасці была населена даунійцамі (даўнамі, даўніямі, адкуль і назва) - народам іллірыйскага паходжанні, роднаснага месапам і пеўкетам. Ужо ў эпоху палеаліту (1000000 - 35000 г. да н. э.) чалавек пакінуў сляды свайго знаходжання ў мясцовасці Гаргано. У гэтай мясцовасці было ідэальнае месца для пражывання з мяккім кліматам, крыніцамі пітнай вады, вялікая колькасць пладовых дрэў, дзічыны ў лясах і рыбы ўздоўж берагоў. У шматлікіх месцах выяўлены крэмневыя прылады той эпохі. У XX веку выяўлена найбуйная ў Еўропе майстэрня крэмневых прылад у мясцовасці Дэфенсола, 3 км да поўначы ад Ў’есце. У эпоху неаліту на ўрадлівых землях Дауніі размяшчалася некалькі сот селішчаў. Вакол селішчаў звычайна выкопваўся роў. У эпоху бронзавага веку гэтыя землі пачалі каланізаваць грэкі. Шматлікія пахаванні паказваюць, што іллірыйскія плямёны пачалі прыбываць на гэту тэрыторыю прыкладна ў XI-X веках да н. э. з усходняй Адрыятыкі. Культура даўнаў квітнее ў гэтых месцах з 9 ст. да н.э. і паглынаецца грэка-рымскай культурай каля 4-3 стст. да н.э. Для даўнаў характэрны каменныя пахаванні з багатымі пахавальнымі дарункамі. Нябожчыкаў укладвалі на баку, з сагнутымі ў каленах нагамі ў кірунку поўнач-поўдзень, тварам на ўсход. Даунійцы (даўны) першапачаткова сяліліся на ўзбярэжжа ў простых мястэчках, жылі рыбалоўствам і пірацтвам. Пазней яны рассяліліся ўглыб мацерыка, дзе змяшаліся з аўтахтоным насельніцтвам і заснавалі некалькі гарадоў у грэцкім стылі. Першыя кантакты Даунійскага рэгіёна з эгейскім светам адносяцца да бронзавага веку. Грэкі звалі Даунію "зямля Дыямеда", паколькі апошні лічыўся заснавальнікам шматлікіх гарадоў, якія дамагліся высокага сацыяльнага статуту і нават чаканілі ўласную манету. Засведчаны гандлёвыя сувязі з процілеглым берагам Адрыятычнага мора, адкуль экспартавалася пшаніца і куды пастаўляліся металічныя вырабы. Даунійцаў скарылі спачатку самніты, затым Рымская рэспубліка. У Музеі "Музео-Чывіко" ў старадаўнім горадзе Ў’есце прадстаўлены шматлікія знаходкі дарымскага перыяду. Сярод іх прадстаўлена стэла з надпісам месапскім алфавітам. У Асколі размешчаны археалагічны парк з помнікамі даунійскага перыяду і прадметамі з розных прыватных калекцый. " Dauni (ital.)
ДАЎРЫ Краіны пражывання: Кітай Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з даўнамі в. Даўбені > Менская вобласць > Валожын >Бабровіцкі в. Даўбарава>Менская вобласць > Вілейка >Любанскі в. Даўжані>Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі в. Даўгулеўшчына > Менская вобласць > Валожын >Першайскі в. Даўбарава>Менская вобласць > Менск >Рагоўскі п. Даўбарава>Менская вобласць > Менск >Рагоўскі в. Даўнары>Менская вобласць > Койданава >Рубілкаўскі в. Даўнары>Менская вобласць > Стаўбцы >Рубежавіцкі в. Даўнаршчына>Менская вобласць > Стаўбцы >Засульскі
в. Даўбенкі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Першамайскі в. Даўклеўшчына>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Ражанкаўскі в. Даўлюдаўшчына>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Шчучынскі в. Даўгялавічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Рагатноўскі в. Даўкні>Гарадзенская вобласць > Ліда > Дубровенскі в. Даўцюны >Гарадзенская вобласць > Астравец >Кемелішкаўскі в. Даўгердзішкі >Гарадзенская вобласць > Іўе > Эйгердаўскі в. Даўнары >Гарадзенская вобласць > Іўе > Бакштоўскі х. Даўнарышкі>Гарадзенская вобласць > Астравец >Тракенікскі в. Даўгялаўшчына >Гарадзенская вобласць > Іўе > Суботніцкі в. Даўгялішкі >Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі в. Даўкшаны>Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі в. Даўгердзішкі >Гарадзенская вобласць > Воранава >Пагародненскі в. Даўгялы >Гарадзенская вобласць > Воранава >Пагародненскі в. Даўгялы >Гарадзенская вобласць > Воранава >Палецкішскі в. Даўкні>Гарадзенская вобласць > Воранава >Бастунскі в. Даўкшышкі> Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Мураванаашмянкаўскі
в. Даў’яты Вялікія>Віцебская вобласць > Браслаў > Ахрэмавецкі в. Даў’яты Малыя>Віцебская вобласць > Браслаў > Ахрэмавецкі
в. Доўск>Гомельская вобласць > Рагачоў > Доўскі в. Стары Доўск>Гомельская вобласць > Рагачоў > Доўскі
ПРОЗВІШЧЫ: Давейка – герба Прус II, Давойна, Давят – герба Грыф , Даўбор, Даўбур Мусьніцкі – герба Пржыяцель, Даўгірд - герба Баволя Глова ці Памян, Даўгірд - герба Лабендзь, Даўгяла – герба Абданк, Даўгяла – герба Задора, Даўгяла- герба Завіша, Даўгяла – герба Абданк, Даўгяла – герба Задора, Даўгяла- герба Завіша, Даўкша – герба Першхала, Даукшэвіч , Даўмонт, Даўнаровіч – герба Пржыяцель, Доўнар, Запольскі- Доўнар... – старажытныя беларускія шляхецкія роды. Са спісу войска ВКЛ 1528 года: Давлет Ян, т. хар. Ахмет Влан Санчуковiча 119 адв. Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з даўнамі Давао — Філіпіны МІФАЛОГІЯ.
ДАВЕДКI (ПРЫВIДКI) Душа нашага чалавека была i, вiдавочна, назаўсёды застанецца самай вялiкай таямнiцай. Ва ўсе часы яна жыла i поўнiлася верай у мiнулае, любоўю да дня сённяшняга i надзеяй на будучае. Загадкавы сiнтэз гэтых пачаткаў нараджаў надзею на поспех, але пры гэтым правакаваў неабходнасць прадбачлiвасцi. Перад тым, як закласцi новы дом цi пчальнiк, трэба было выбраць зручнае (спрыяльнае) месца. З гэтай мэтай на працягу трох начэй выконвалi шэраг дзеянняў, па вынiках якiх прымалi канчатковае рашэнне. Перад адпраўленнем сватоў, напярэдаднi вечарам, мацi клала ў двары некрануты бохан хлеба, а ранiцай па яго стане "расшыфроўвала" iнфармацыю-прадказанне: калi хлеб застанецца некранутым — сватаўство будзе ўдалым, калi ж хлеб быў пагрызены — лiчылi, што такое адказнае мерапрыемства лепей адкласцi. У некаторых рэгiёнах, напрыклад, у Гродзенскай вобласцi, iснавала няпiсанае правiла: перш чым засылаць сватоў, свацця (ладная, гаваркая жанчына) i мацi жанiха кiравалiся "ў даведкi" — своеасаблiвую разведку, каб загадзя папярэдзiць нявесту i яе бацькоў аб маючым адбыцца вiзiце гасцей, а таксама i самiм атрымаць папярэднюю згоду ад iншага боку. Калi ў жанiха не было роднай мацi, то з вiзiтам кiравалася хросная мацi жанiха цi якая-небудзь сваячанiца. Звычайна, "у даведкi" цi "прывiдкi" iшлi ў аўторак днём, каб у чацвер засылаць сватоў. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
ДАВАЦЬ І БРАЦЬ У народнай культуры лiчылi, што з перадачай рэчаў можна перадаць (аддаць) i адпаведна атрымаць дабрабыт, "спор", поспех, шчасце. Таму ў нормах побытавага этыкету i паводзiнаў нашага народа iснаваў шэраг правiлаў, якiх неабходна было прытрымлiвацца, калi вы пазычаеце, дорыце цi атрымлiваеце тыя цi iншыя рэчы, грошы i г.д. -Нельга было нiчога аддаваць з дому ў вялiкiя народныя цi царкоўныя святы, пасля захаду сонца, на пачатку i пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ. Лiчылася, што ў адваротным выпадку ў гаспадароў перастане весцiся хатняя жывёла, узнiкнуць непрыемнасцi, адным словам — як "сыходзiць" сонца, так "сыйдуць" з хаты i дабрабыт, i шчасце. -Самая строгая забарона на вынас чагосьцi з хаты накладаецца на перыяд святкавання Калядаў i асноўных святочных дзён: Раства Хрыстовага (Першая куцця), Новага года (Другая куцця) i Вадохрышча (Трэцяя куцця), iнакш поспех i дабрабыт "адвернуцца" ад гэтай хаты на ўвесь год. -Каб не жыць з адвечнай пазыкай i ў нястачы, неабходна было напярэдаднi Новага года абавязкова вярнуць усе пазыкi гаспадарам. -Таксама асаблiвай увагай надзялялi той перыяд часу, калi пачыналiся сельскагаспадарчыя работы: калi ў час ворыва цi севу з хаты што-небудзь аддаць цi пазычыць камусьцi, ураджай i рост раслiн адыдзе да таго, хто браў тыя цi iншыя рэчы. -Нiколi не аддавалi штосьцi цi не пазычалi ў той дзень, калi з дому ад’язджаў хто-небудзь са сваякоў. Лiчылася, што выкананне гэтай забароны будзе спрыяць добраму шляху i вяртанню дадому таго, хто знаходзiўся ў вандроўцы. -Першыя тры днi пасля нараджэння дзiцяцi надзялялiся асаблiвай сакральнасцю. Лiчылася, што калi ў гэтыя днi штосьцi пазычыць цi аддаць з хаты, то дзiця "будзе цурацца роднай хаты", г.зн. будзе вандроўнiкам цi "перекаціполем", а можа нават стаць рабаўнiком. -Нiколi не пазычалi што-небудзь у панядзелак. Лiчылася, што ў такiм выпадку ўвесь тыдзень "пойдзе прахам". -Калi аддавалi з хаты прадукты харчавання, напрыклад, хлеб, малако, муку, сачылi, каб не аддаць апошняе, iнакш сам застанешся без усяго. -Неруплiвых гаспадынь, якiя прыходзiлi ўвечары святочнага дня ў хату i прасiлi крыху солi, у вёсках лiчылi ведзьмамi, якiя здольны забраць з хаты "спор", дабрабыт. -Хлеб, як i iншыя прадукты цi рэчы, нiколi не перадавалi праз парог, каб з хаты не пайшоў дабрабыт. -У Беларусi былi ўпэўнены ў тым, што ў той момант, калi ў хаце знаходзiцца нябожчык, з хаты нельга нiчога браць, выносiць i г.д., таму што лiчылася, што "перанясеш" смерць у iншую хату. - У той жа час у днi ўшанавання продкаў неабходна было раздаваць прадукты харчавання, рэчы, грошы. Але зноў-такi, iснавала строгае правiла: мiласцiну давалi пры ўваходзе на могiлкi, пры выхадзе з могiлак — нiколi! -Калi пазычалi iголку, у якасцi ахоўнага сродку яе неабходна было аддаваць з доўгай нiткай i такiм жа чынам вяртаць гаспадару. -І сёння ў народзе iснуе няпiсанае правiла не адмаўляць у просьбе перадачы якiх-небудзь рэчаў, прадуктаў харчавання цяжарнай жанчыне. Калi ёй адмаўлялi, пакаранне не вымушала сябе чакаць: хату "апаноўвалi" пацукi i наносiлi вялiкую шкоду гаспадарцы, часам нават адбываўся пажар. Калi вы часта пазычаеце i не можаце разлiчыцца Вазьмiце ў Чысты чацвер сiта, пакладзiце ў яго манеты, ранiцай выйдзiце на вулiцу i "пасейце" медзякi ў снег, сказаўшы пры гэтым: "У iмя Айца i Сына i святога Духа. Мацi-Зямля, сястрыца-Зямлiца, прымi зерне, дай мне i маёй сям’i добрага ўраджаю, добрага часу. Амiн".. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК
ЖЫВАЯ ДАЎНІНА
ДАЛГАПЯТ Далгапят у легендах жыхароў Інданэзіі і Філіпін малюецца як злы гном, які п'е чалавечую кроў. Гэтыя маленькія прывідныя істоты можна ўбачыць толькі ўначы, і сустрэча з імі лічыцца вельмі небяспечнай: сушачы зубы і зіхаючы велізарнымі вытарашчанымі вачамі, яны накідваюцца на здранцвелага ад жаху чалавека і выпіваюць усю яго кроў.
Падрыхтавала Галіна Арцёменка |