Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 82 госцяў анлайнЛітоўскі дзяржаўны гістарычны архіў |
Створаны ў 1957 г. як архівасховішча старадаўніх дакументаў. Зборы налічваюць больш за 1,1 тыс. фондаў, 133 тыс. адз. зах. і ахопліваюць перыяд з XIII ст. да 1918 г. У архіве захоўваюцца дакументы дзяржаўных, судовых, рэлігійных і навуковых установаў, грамадскіх арганізацый, фамільныя дакументы знакамітых магнацкіх родаў. Шматлікія матэрыялы архіва маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі: дакументы велікакняжацкай канцылярыі (Літоўская метрыка), вялікага літоўскага Трыбунала, віленскага ўніверсітэта, рымска-каталіцкіх, уніяцкіх і праваслаўных біскупстваў, канцылярыі віленскага генерал-губернатара, дакументы Радзівілаў, Сапегаў, Плятэраў, Тышкевічаў і інш. Існуе значны комплекс матэрыялаў, датычных гісторыі паўстання 1863 г., у т. л. дакументы віленскай Асобай следчай камісіі па палітычных справах і Часовага палявога аўдытарыята, сярод якіх следча-судовая справа К. Каліноўскага.
Кузменка Зміцер |