Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 53 госцяў анлайнДыктоўка салідарнасці |
21 сакавіка ў Міжнародны дзень роднай мовы сябрамі культурна-асветнага клуба “Спадчына” ў рамках агульнанацыянальнай патрыятычнай кампаніі была праведзена Дыктоўка-2011. Акцыя мела мэту выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія ўжо доўгі час знаходзяцца за кратамі пасля ўдзелу ў выбарчых падзеях 19 снежня мінулага года. Дыктоўка-2011 года пачалася з экскурса ў гісторыю гэтай патрыятычнай кампаніі, які зрабіла Н.С. Сармант. Надзея Сцяпанаўна падкрэсліла, што агульнанацыянальная дыктоўка – яшчэ адзін сродак для кансалідацыі нацыі, якой нам так не хапае ў гэтыя неспрыяльныя для Беларушчыны часы. Пра асаблівасці Дыктоўкі-2011 і яе вынікі палітычным і культурным аспекце сябрам клуба “Спадчына” распавёў адзін з ініцыятараў кампаніі У. Падгол, які ўжо не першы раз наведае паседжанні клуба. Па традыцыі тэкст Дыктоўкі-2011 быў прадыктаваны сябрам клуба “Спадчына” прафесіянальным чытальнікам – народнай артысткай Беларусі Зiнаiдай Аляксандраўнай Бандарэнка. Гэтым разам гэта быў ашаламляльны ўрывак з “Пісьмаў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага “Браты мае, мужыкі родныя...” Сябры клуба “Спадчына” яшчэ раз дакрануліся да неўміручых думак Яські-гаспадара з-пад Вільні, якія не перасталі быць актуальнымі ў сённяшніх палітычных, эканамічных і нацыянальна-культурных умовах. Пасля заканчэння Дыктоўкі-2011 было аб’яўлена, што ўсе жадаючыя могуць даслаць свае лісты з тэсктам Кастуся Каліноўскага вязням ў месцы іх зняволення. Спадчынавец
|