Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 69 госцяў анлайнБеларусы Вільні патрымалі Народны сход у Беларусі |
Сёння, 8 кастрычніка беларусы Вільні сабраліся, каб падтрымаць сваіх суайчыннікаў у Беларусі, якія там выходзяць на вуліцы, падстаўляючы сябе пад амапаўскія дубінкі, падвяргаючы сябе і сваіх блізкіх рэпрэсіям з боку адміністрацыйнага дыктатарскага апарата, рызыкуючы сваёй працай і свабодай, з тым, каб засведчыць сусветнай супольнасці аб парушэнні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі.
Мэта акцыі – не толькі звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, але і падтрымаць тых, хто там змагаецца за свабоду і незалежнасць свае краіны, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзяля свабоды бацькаўшчыны і зараз знаходзіцца ў засценках лукашэнкаўскіх турмаў. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Грамадзянскга і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (HUB), грамадскага аб’яднання Еўрапейская Беларусь, Таварыства беларускай культуры ў Літве, Фонда грамадзянскай дапамогі і моладзь з Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Акцыю асвятлялі шматлікія журналісты, у тым ліку з радыё Свабода і Белсата. |