Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 79 госцяў анлайн
Верш Уладзіміра Гуткоўскага. САБРАЛІСЯ МЫ НА ФЭСТ… (Памяці Анатоля Белага) |
Паважаныя сябры,гэты верш прысвячаецца Анатолю Беламу.
САБРАЛІСЯ МЫ НА ФЭСТ… (Памяці Анатоля Белага) Сабралісямы на фэст Слуцкага паўстаньня. Ўлады ўцямілі падтэкст нашага спатканьня. Панагналі, каб нас біць, шэрагі АМОНа: А чаго яшчэ рабіць хлопцам у пагонах. І няма ад куль чакаць мітынгу падмогі. Хто куды, а мы цікаць ў Старыя Дарогі. Не зьявіўся яшчэ ён, новы пан Астрожскі, Ды ў мястэчку самагон, той, старадарожскі. Сярод нас гісторык ёсьць. Калі быў ў партыі, Выклпадаў тэорыю нашай дэмакратыі. А на практыцы – этапы, канваіры ды мянты. Ў нас “свая”, у Курапатах, зона вечнай мерзлаты. Па дарозе набылі бутэль самагону. І цьвярозыя зайшлі ў хату да знаёмых. Ў хаце граў акардыён: як-ніяк, а сьвята. То на вуліцы АМОН. У хаце – дэмакраты. Гаспадар з паліцы зьняў бутылёк прэзенту. А мы ўсё пра міліцыю, ды пра прэзідэнта… Вось былі калісьці, кажуць еўнухі ва ўладзе, І народ з уладаю той някепска ладзіў. Два стагодзьзя маюць край розныя паганцы. Што акардыён ні грай, усё тыя ж танцы. Зноў патрэбны плебісцыт, кабы еўнуха абраць. Ён так сама ўсё засцыць, ды не зможа згвалтаваць. Бо сядзяць “правадыры”, …. нос… задраўшы да гары. Пакуль вочы не самкнуць сваіх подданых … я…дуць. А ўжо як заседзяцца, дык у іх мутацыя. Тут – альбо ратацыя, альбо ампутацыя. А калі ўжо “дастала” гэтая рыторыка, Пасля трэцяга бакалу запытаў гісторыка: Што з таго? А стары кажа: Пане мае рацыю. Калі не ратацыя, дык тады – кастрацыя. Уладзімір Гуткоўскі
|