ШУКЕЛОЙЦЬ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 144 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

94.4%UNITED STATES UNITED STATES
2.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.9%CHINA CHINA
0.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
0.2%BELARUS BELARUS
0.2%GERMANY GERMANY
0.1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШУКЕЛОЙЦЬ Антон

ШУКЕЛОЙЦЬ Антон

(1915. в. Якелеўшчына Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.), старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Скончыў польскую гімназію (Ашмяны) і аддзяленне філалогіі і этнаграфіі Віленскага універсітэта. Гарадскі школьны інспектар у Ашмянах, займаўся арганізацыяй беларускіх школ (1939). Арыштаваны савецкімі ўладамі, сядзеў у Ашмянах, Вілейцы, Крупках (1940). У пачатку вайны мясцовыя жанчыны адчынілі дзверы турмы, і ўсе вязні паўцякалі хто куды. У Мінску вёў архівы мінскага ЗАГСа. Дырэктар Гістарычнага музея. Сябар Беларускай незалежнай партыі. Браў удзел у падрыхтоўцы Другога Усебеларускага Кангрэса. З 1944 г. у эміграцыі: спачатку Германія, потым ЗША. Шмат гадоў абіраўся старшынём БАЗА. Аставіў цікавыя ўспаміны пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў даваенны час. Камітэтам Ушанавання ганараваны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Антон Шукелойць. Старшыня Беларуска_Амерыканскага Задзіночання” 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.