Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 45 госцяў анлайнЛЫЧ Леанід Міхайлавіч |
ЛЫЧ Леанід Міхайлавіч (08.02 1929 г. в. Магільнае Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы сябар клуба “Спадчына” (1994), заступнік старшыні Камітэта Ушанавання. Скончыў Башкірскі педагагічны інстытут (1957). Працаваў настаўнікам. З 1962 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ХІХ – ХХ стст., міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі ў ХХ ст.
Л.М.Лыч дзейсна працуе на карысць Айчыны і ў клубе “Спадчына”. За самаахвярную працу ў рэчышчы грамадскай і навукова-асветніцкай дзейнасці на карысць нашай Бацькаўшчыны Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (08.02.1992) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца навуковыя працы, кнігі, артыкулы і мастацкія творы:
Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911 – 2005, Мінск). ”Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”, прафесара Леаніда Лыча”. 1994. Сухая іголка. 22х15 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. ДВП, алей, 80х60 см, 2006 г.
|