БАЛАДА БАРБАРЫ РАДЗІВІЛ (6.12.1520—8.05.1551)
…А Кракаў не плакаў, а плакала Вільня. Карона, як зорка з нябёс, з галавы Кацілася ў змрок адзіноты магільнай І ў хмары ўзляталі з касцёла й царквы Анёлы, нібыта малітвы святыя, Але ўсё не тыя, але ўсё не тыя, Каб імі Барбару ізноў ажывіць. Атрута, нібыта агонь, у крыві І побач каханы, як дым, растае, Знікае і рукі, як крылы, твае Цяжэюць, а нехта далёкі смяецца. Спынілася сэрца, спынілася сэрца І Кракаў прыціх, але плакала Вільня, І сонца ўзыйшло з белавежскіх лясоў, Як шчыт, над дарогаю роднай і пыльнай, Якой назаўсёды вярнуца дамоў Табе маладой і прыгожай, як сон, Які мог прысніцца анёлам тваім, Што зараз глядзяць на цябе, як з вакон, З нябёс, дзе хмурыны, як вечнасць, як дым…
|