Грунвальдская бітва 1410 года

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 447 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Грунвальдская бітва 1410 года

Анатоль Грыцкевіч

 

Грунвальдская бітва 1410 года – ліквідацыя пагрозы незалежнасці ВКЛ
(Да 600–годдзя пачатку Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам)

 

Ад другой паловы ХІІ ст. і да пачатку ХУ ст. пастаян-най пагрозай існаванню Вялі-кага Княства Літоўскага быў Тэўтонскі Нямецкі Ордэн – вайскова-манашскі рыцарскі ордэн,  які ў другой палове ХІІ ст. заснаваў сваю рыцарска-духоўную дзяржаву на тэры-торыі ад нізоўяў Віслы да мяжы Літвы на ўсходзе і да Мазовіі на поўдні. Частка балц-кага племені прусаў была тут знішчана, частка анямечана, частка ратавалася ўцёкамі ў лясістыя раёны цяперашняй Заходняй Беларусі. Разам з балтамі і яцвягамі ўцекачы паступова увайшлі ў склад беларускай (ліцвінскай) на-роднасці.
Першымі сустрэліся ў баях з нямецкімі крыжакамі рыцарскага ордэну мечаносцаў жыхары Полацкай зямлі. По-лацкаму княству ўдалося ад-біць наступ нямецкіх рыцараў з поўначы. Ордэн мечаносцаў пацярпеў сур’ёзнае паражэнне каля Шаўляў у бітве з жамой-тамі ў 1236 г. Пасля гэтай бітвы ордэн мечаносцаў аб’яднаўся з Тэўтонскім ордэнам і стаў яго паўночным аддзелам. З цягам часу гэты аддзел пачаў звацца Лівонскім (нямецкі аддзел у Ліфляндыі). У ХІV-ХV стст. ён дзейнічаў разам з Тэўтонскім ордэнам, хаця меў пэўную аўтаномію.
Другая палова ХІІІ-ХІУ ст.ст. – гэта перыяд паста-янных войнаў Вялікага Княст-ва Літоўскага з крыжакамі, калі шмат цярпелі ад сістэматычных набегаў (рэйдаў) крыжакоў жамойцкія, літоўскія і беларус-кія землі. Жамойціі і Літве пагражаў  лёс,  які ўжо спаткаў прусаў - вынішчэнне і аняме-чанне. Такая ж небеспяка ства-рылася і для жыхароў беларус-кіх тэрыторый. Рэйды крыжа-коў паглыбляліся ўсё далей на ўсход. У 1382 г. крыжакі Тэў-тонскага ордэна захапілі Жа-мойцію і значную частку лі-тоўскіх зямель. Такім чынам, тэрыторыя Тэўтонскага ор-дэна і Лівоніі была злучана, а гэта толькі павялічыла небяс-пеку для Вялікага Княства Літоўскага. Адначасова Тэў-тонскі ордэн вёў агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Поль-шчы, захопліваючы польскія землі. Гэта аб’ектыўна стварала ўмовы для заключэння паста-яннага дзяржаўнага саюзу паміж Вялікім Княствам Літоў-скі і Польшчай.
Такія абставіны і пры-вялі да дзяржаўнага саюзу. 14 жніўня 1385 г. у беларускім мястэчку Крэва, у замку Вялі-кі князь літоўскі Ягайла (Якаў) у прысутнасці польскіх паслоў выдаў акт аб уніі (саюзе) паміж Вялікім Княствам Літоўскі і Польшчай. Ягайла дамовіўся аб уступленні ў шлюб з поль-скай каралевай Ядвігай, таму ён станавіўся каралём Польш-чы, пераходзіў у каталіцтва і абавязваўся хрысціць па ката-ліцкаму абраду літоўцаў-языч-нікаў і далучыць землі ВКЛ да Польшчы. Акт Крэўскай уніі быў папярэднім актам пра наступныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага, а не актам злучэння абедзвюх дзяржаў, як лічыў польскі вучоны Г. Лаў-мянскі.
Акт Крэўскай уніі быў зацверджаны 2 лютага 1386 г. на з’ездзе прадстаўнікоў абедз-вюх дзяржаў у Любліне і фар-мальна ўвайшоў у моц.
Далейшыя падзеі ў Бе-ларуска-Літоўскай дзяржаве, апазіцыя ўдзельных князёў з самой дынастыі Гедзімінавічаў, а таксама літоўска-беларускай знаці, унітарнай палітыцы Ягайлы, узмацненне ўлады Вітаўта, інтрыгі крыжакоў прывялі да фактычнага сар-вання Крэўскай уніі, хаця ніхто яе не скасаваў. Безупынныя па-ходы крыжакоў на землі Вя-лікага Княства Літоўскага і Польшчы прымусілі польскіх паноў ды баяраў Беларуска-Літоўскай дзяржавы, караля Уладзіслава ІІ (Ягайлы) і Вялі-кага князя Вітаўта ўрэшце аб’яднаць свае сілы. На ўсхо-дзе Вітаўт у 1408 г. падпісаў мір з маскоўскім вялікім кня-зем Васілём І, сваім зяцем. Цяпер можна было вырашаць справы на паўночна-заходняй мяжы. У канцы снежня 1408 г. пад час сустрэчы ў Наваград-ку на патаемнай нарадзе Ягай-лы з Вітаўтам было вырашана вярнуць назаўсёды Жамойцію, захопленую крыжакамі, у склад Вялікага Княства Літоў-скага.
У канцы траўня 1409 г. у Жамойціі, якая знаходзілася пад кіраўніцтвам нямецкага войта, узнялося паўстанне. Вітаўт падтрымаў паўстанне, а Ягайла і польскія феадалы таксама сталі на бок паўстанцаў, неафіцыйна ім дапамагаючы.
Ягайла прапанаваў Тэўтонскаму ордэну выра-шыць стрэчныя пытанні тра-цейскім судом і запатрабаваў, каб рыцары не нападалі на Жамойцію. Тым самым было пастаўлена пад сумненне юры-дычнае права Тэўтонскага ордэна на Жамойцію. Пасоль-ства Ягайлы да вялікага ма-гістра ордэна, перадаўшы яму ў канцы ліпеня 1409 г. гэтыя ўмовы, заявіла, што ў выпадку іх непрыняцця  Польшча пад-трымае Вялікае Княства Літоў-скае і Рускае (Беларуска-Літоўскую дзяржаву). У адказ на гэта вялікі магістр Тэўтон-скага ордэна Ульрых фон Юн-гінген заявіў, што ён пачне ў такім выпадку вайну з Польш-чай. Фармальна вайна была абвешчана вялікім магістрам у сталіцы ордэнскіх зямель Ма-льборку (Марыенбургу) 6 жніўня 1409 г. грамата аб аб-вяшчэнні вайны ўручана по-льскаму каралю ў Корчыне 15 жніўня. Так пачалася “Вялікая вайна” паміж Тэўтонскім ордэ-нам, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой, з другога. Ваенныя дзеянні ў “Вялікай вайне” 1409 – 1411 гг. пачаліся 16 жніўня 1409 г. Войска Тэўтонскага ор-дэна напала на Добжынскую зямлю і атакавала там польскія залогі. Крыжацкае войска раз-біла на тэрыторыі Новай Мар-кі (ля ракі Одры) паспалітае апалчэнне. Са свайго боку, вой-скі Вітаўта ўступілі ў Жамой-цію, каб дапамагчы паўстанцам.
У 1409 г. Ягайла і Ві-таўт сустрэліся ў Берасці. Там быў распрацаваны план летняй кампаніі 1410 года, заснаваны на аб’яднанні польскага вай-сковага досведу з беларуска-літоўскай і татарскай стратэ-гіяй і тактыкай. Быў выбраны тэатр ваенных дзеянняў з тэ-рыторыі Мазовіі як асновы вайсковых аперацый. План прадугледжваў паход на сталі-цу Ордэна – Марыенбург і правядзенне вырашальнай бітвы на ордэнскай тэрыторыі з мэтай знішчэння ўсіх узброе-ных сіл ордэна, а потым заклю-чэнне выгаднага міру з аслаб-ленай дзяржавай крыжакоў. Жамойція лічылася другарад-ным тэатрам ваенных дзеянняў, і туды былі накінаваныя ня-значныя вайсковыя сілы.
На пачатку ваенных дзеянняў войскі Вітаўта за некалькі тыдняў ачысцілі Жа-мойцію ад рыцарскіх залогаў. Адбываліся ваенныя дзеянні і ў Польшчы на мяжы з Ордэ-нам. У верасні 1409 г. вайско-выя аперацыі былі спынены і паміж Польшчай і Ордэнам было падпісана перамір’е, якое мела моц да дня Святога Яна Хрысціцела (24 чэрвеня 1410 г.) Перамір’е не тычылася Беларуска-Літоўскай дзяр-жавы.
Вырашальнай кампані-яй “Вялікай вайны” была лет-няя кампанія 1410 г. Абодва бакі рыхтаваліся да яе сур’ёз-на. Тэўтонскі ордэн выкары-стаў перамір’е, каб у краінах Еўропы набыць зброю, гарма-ты, харчаванне. Наймалі вай-сковыя атрады ў розных краі-нах. Склікалася мясцовая апал-чэнне.
Рыхтаваўся і польска-літоўскі бок. Збіраліся рыцары абедзвюх дзяржаў. У Польшчы і Літве таксама збіралі атрады баяраў (сярэдніх і дробных феадалаў) і вайсковых людзей, рыхтавалі зброю. У Белавеж-скай пушчы было праведзена паляванне, каб нарыхтаваць для паходу засоленае мяса.
У кампаніі 1410 г. удзе-льнічала галоўная армія Тэў-тонскага ордэна пад каманда-ваннем самога кіраўніка Ор-дэна вялікага магістра У. фон Юнгінгена. Яна складалася з 51 харугвы агульным лікам 21   тысяча конных рыцараў, 6 ты-сяч пехацінцаў і артылерыстаў, а таксама каля 5 тысяч чэлядзі ў абозе. Армія крыжакоў была лепш узбоена і мела баявы досвед. У ордэнскую армію прыбылі рыцары і наёмнікі з Германіі, Англіі, Францыі, Швейцарыі і іншых краін Еў-ропы.
Армія саюзнікаў – По-льшчы і Вялікага Княства Лі-тоўскага налічвала 31500 чала-век, не лічачы ўзбоенай чэлядзі ў абозе, артылерыстаў і татар-скіх атрадаў з Літвы – з ваколі-цаў Вільні, Городні, Ліды і ін-шых мясцовасцяў (да 2 тысяч чалавек). Польская рыцарская конніца складала 18 тысяч, а пяхота 2 тысячы. Літоўска-бе-ларуская лёгкая конніца – 11 тысяч, пяхота – 500 чалавек. У складзе польскага войска былі чэшска-мараўскія атрады.
Саюзнае войска скла-далася з 90 харугваў. З іх 50 харугваў у польскім войску, з якіх 7 было украінскіх (з Галі-цыі, што ўваходзіла ў склад Польскага каралеўства). 40 харугваў налічвала літоўскае войска, у тым ліку 28 бела-рускіх, 8 украінскіх і 4 з беларуска-літоўскага памеж-жа, дзе таксама беларусы скла-далі значную частку насель-ніцтва.
У расійскай і савецкай гістарычнай літаратуры па-мылкова згадваюцца тры “рус-кія” смаленскія харугвы. Сло-вы “рускія” для пачатку ХV ст. не азначаюць тое, што ця-пер, г.зн. не расійскія. Калі цяпер Смаленск знаходзіцца пад маскоўскай уладай , то тады ён у склад Масковіі не ўвахо-дзіў. Ён знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). І жылі там нашчадкі крывічоў, такіх жа,  як у цяпе-рашняй Беларусі, і гаварылі на такой жа крывіцкай (беларус-кай) мове.
Да таго ж толькі ў хро-ніцы Яна Длугаша названа спачатку адна Смаленская харугва  (пры пераліку войска, у 10-й і 11-й кнігах хронікі). Потым, пад час апісання ходу бітвы, Длугаш гаворыць ужо пра тры харугвы “рыцараў рускіх з Смаленска”.
Мсціслаўскі князь Сы-мон Лугвен Альгердавіч ка-мандаваў у Грунвальдскай бітве беларускімі палкамі паў-ночнай часткі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку з Мсці-слава, Оршы  і Смаленска (тры-ма смаленскімі палкамі, згада-нымі Длугашам). Паколькі ў гэты час ён быў таксама і кня-зем Вялікага Ноўгарода, то прывёў з сабой і атрад воінаў з Ноўгарада. Аднак у іншых крыніцах (беларуска-літоўскія хронікі) гаворыцца то пра мсціслаўска-смаленскія ха-ругвы, якімі камандаваў князь Сымон Лугвен Альгердавіч, то пра тры полацка – смаленскія палкі. Таму іх беларускі харак-тар не выклікае сумненняў.
Тлумачыцца захаплен-не з боку расійскіх гісторыкаў згадкай пра смаленскія палкі Яна Длугаша, каб залічыць іх у склад рускіх воінаў.
Ян Длугаш гаворыць пра склад харугваў войска Вялікага Княства Літоўскага і пра іх сцягі: “Амаль кожная з іх мела ў гербе на чырвоным полі ўзброенага мужа, які сядзіць на белым, некалькі на чорным альбо рудым ці стра-катым, кані і патрасае руку з мечам”.  Гэта апісанне гербу “Пагоня”, што быў на сцягах Вялікага Княства на Грун-вальдскім полі. Толькі дзесяць харугваў мелі іншы герб і адрозніваліся ад астатніх трыц-цаці. Былі на іх на чырвоным полі намаляваны знакі, якімі Вітаўт звычайна адзначаў сваіх коней. Гэта былі “калюмны” (“стаўпы”), герб літоўска-жа-мойцкай галіны дынастыі Ге-дзіміна. Ян Длугаш пералічвае харугвы (але не ўсё войска Вялікага Княства Літоўскага: “Называліся ж тыя харугвы, адны ад назваў зямель літоў-скіх: троцкая, віленская. гара-дзенская, ковенска, лідская, медніцкая, смаленская, полац-кая, віцебская, кіеўская, пін-ская, наваградская, берасцей-ская, ваўкавыская, драгічын-ская, мельніцкая, крамянецкая, старадубская, іншыя ж насілі назвы ад асобаў князёў літоў-скіх, якіх Вітаўт вызначыў на іх як камандуючых, а менавіта Жыгімонта Карыбута, Сымона Лугвена, Юрыя”. Дарэчы, Ян Длугаш двойчы называе ха-ругву Жыгімонта Карыбута – у польскім войску (як 51-ю) з гербам Пагоні (“на чырвоным полі мужа ў зброі, які сядзіць на кані”) і ў ліцвінскім. А гэта адна і тая ж харугва пад каман-даваннем плямянніка Ягайлы – Жыгімонта Карыбута Дзміт-рыевіча.
На полі бою пад Грун-вальдам конніца Вялікага Кня-ства Літоўскага і Рускага скла-далася, як і польская, з феа-далаў – баяраў (як тады яны называліся на Беларусі, Укра-іне і Літве) і з ваенна-служы-лых людзей – баяраў путных, а не з усіх жыхароў дзяржавы (гэта было не ўсеагульнае апалчэнне). Таму і войска было не такім і вялікім, у параўнанні з усім насельніцтвам вялікай дзяржавы. У складзе войска былі і стральцы – лучнікі і простыя воіны – пехацінцы. Вітаўт быў намінальным каман-дуючым, яго намеснікам быў вядомы палководзец князь Сымон Лугвен Альгердавіч. Камандавалі групамі харугваў Манівід, Пётр Гаштольд, князь Іван Жадзівід, а татарамі – Джэлал-ад-Дзін.
Саюзнікі зшыхтаваліся ў тры лініі на фронце за 2 кіламетры на поўдзень ад Таненберга да Людвіксдорфа. На левым крыле саюзнага войска стаялі польскія харуг-вы. Правае крыло складалі ліцвінскія харугвы і татарская конніца. Пры гэтым у цэнтры, ля правага флангу польскіх харугваў стаялі віленская, троцкая і тры смаленска-мсці-слаўскія харугвы.
Крыжакі таксама зшы-хтаваліся ў тры лініі, але по-тым, каб пашырыць фронт на 2,5 кіламетры, перашыхтава-ліся ў дзве лініі паміж Грун-вальдам і Таненбергам. Перад крыжацкай конніцай была па-стаўлена пяхота і бамбарды (артылерыя). А на самым пера-дзе былі выкапаныя ямы, звер-ху прыкрытыя фашынамі і прысыпаныя зямлёй, каб пера-шкодзіць атацы конніцы су-праціўніка.
У 9 гадзін раніцы 15 ліпеня 1410 г. першай у бой пайшла першая лінія бела-руска-літоўскага войска – лёг-кая конніца, якая выцяла на левы фланг крыжакоў, дзе ста-яла 15 харугваў на чале з вялі-кім маршалам Фрыдрыхам фон Валенродам. Частка ж войска Вітаўта засталася ў рэзерве. У бой уцягнулася значная частка нямецкіх сіл. Частка ліцвінскай конніцы трапіла ў пасткі – ямы, дзе многія былі параненыя ці забітыя, бо ў ямах былі ўбіты ўзямлю завостраныя калы. Але агульны націск гэтай конніцы быў такі моцны, што былі захоплены бамбарды крыжа-коў. У хроніцы Быхаўца пра гэты этап бітвы гаворыцца : “І пачалася бітва спачатку паміж немцамі і літоўскім войскам, і шматлікая колькасць воінаў з абодвух бакоў літоўскіх і ня-мецкіх загінула”.
У бой уступілі другая і трэцяя лініі войска Вялікага Княства Літоўскага. На пра-цягу цэлай гадзіны адбываўся бой паміж лёгкай конніцай Вітаўта і цяжкай конніцай крыжакоў. Пад націскам све-жых сіл крыжакоў лёгкія кон-ныя аддзелы Вітаўта адступілі да Любенскага возера, прыцяг-ваючы да сябе крыжакоў. Гэта была звычайная тактыка бела-руска-літоўскіх і татарскіх ад-дзелаў – змучыць цяжкаўзбро-еную конніцу ворага нібыта пагоняй, парушыць яго баявыя парадкі, а потым вярнуцца на поле бою. Астатнія аддзелы войска Вялікага Княства Лі-тоўскага працягвалі бітву побач з польскім войскам, якое спачатку стрымлівала, а потым атакавала галоўныя сілы кры-жакоў.
Асабліва напружана разгортвалася бітва на левым крыле арміі Вітаўта ля стыку з польскім войскам. Тут пад ка-мандаваннем мсціслаўскага князя Сымона Лугвена Аль-гердавіча мужна змагаліся тры смаленска-мсціслаўскія харуг-вы (або інакш “гуфы”). Ян Длугаш пра гэта запісаў: “Хоць пад адною харугваю іх высеклі жахлівым чынам, а сцяг іх  быў утаптаны ў зямлю, аднак у дзвюх астатніх, змагаючыся з вялікай мужнасцю, як нале-жыць мужам і рыцарам, вы-йшлі пераможцамі і далучыліся да аддзелаў польскіх”. Дарэчы, у іншых хроніках у адрозненне ад Длугаша гэтыя палкі не згадваюцца як толькі смален-скія. М. Стрыйкоўскі піша пра гэты эпізод бітвы інакш: “Сма-ленская, троцкая шляхта, ві-ленская з гроднянамі, бачучы ўжо літоўскі шыхт слабы і змешаны, цешучы адзін дру-гога, адразу прыйшлі да спра-вы, і з крыжакамі зноў пачалі бой крывавы”.
На другім этапе бітвы польскае войска пачало цяжкі бой з правым флангам рыца-раў (20 харугваў на чале з вя-лікім комтурам Куна фон Ліх-тэнштэйнам). Быў момант, калі ўпаў вялікі каралеўскі сцяг.  Рыцары, тыя, што вярнуліся з пагоні за лёгкай конніцай Ві-таўта, ужо рыхтаваліся святка-ваць перамогу, але польскія харугвы разам з войскам Ві-таўта працягвалі весці зацяты бой. У бітву былі ўведзены новыя польскія аддзелы, якія знаходзіліся ў рэзерве. Да іх далучыліся аддзелы Вітаўта, якія вярнуліся на поле бою. Гэтыя сілы акружылі і зніш-чылі частку нямецкіх рыцараў, што вярнуліся з пагоні за літоўскімі атрадамі. Над полем бою гучаў радасны вокліч саюзнікаў: “Літва вяртаецца!” Тым не менш гэта быў крытыч-ны момант. У апошняй фазе бітвы саюзнікі ахоплівалі га-лоўныя сілы крыжакоў і іх другую лінію, на чале з самім вялікім магістрам Ордэна Уль-рыхам фон Юнгінгенам. Поль-скія харугвы з левага флангу, літоўска-беларускія і ўкраін-скія – з правага. Яны збівалі нямецкіх крыжакоў з іх пазіцый і знішчалі іх.
У баі адзін з простых воінаў Вітаўта, наблізіўшыся да вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена, усадзіў сваю рага-ціну ў шыю магістра і скінуў яго з каня. Смерць Ульрыха фон Юнгінгена акрыліла саюз-нікаў. Шэсць крыжацкіх харуг-ваў на чале з вялікім шпіталь-нікам Вернерам фон Тэтын-генам кінуліся ўцякаць. Сотні рыцараў здаваліся ў палон. Былі забіты ў баі кіраўнікі і полкаводцы Ордэна вялікі маршалак Фрыдрых фон Ва-ленрод, вялікі комтур Куна фон Ліхтэнштэйн, загінулі амаль усе комтуры (кіраўнікі акругаў) і войт Тэўтонскага ордэну. Рэшткі крыжацкага войска пасля шасцігадзіннага бою пачалі хутка адыходзіць да свайго ўмацаванага лагера – вагенбурга, а шмат хто ў паніцы ўцякаў з полю бою.
У 7 гадзін вечара 15 ліпеня 1410 г. бітва пад Грун-вальдам скончылася ўзяццем пальскай і беларускай пяхотай вагенбурга, раскінутага на полі ля Грунвальда. Тэўтонскі ордэн быў разгромлены. Кон-ніца саюзнікаў да самай ночы даганяла недабіткаў.
Перамога ў Грунвальд-скай бітвы мае і вайсковы, і палітычны аспекты. Вайсковае значэнне бітвы цяжка перааца-ніць. Гісторыкі лічаць, што ў бітве пад Грунвальдам (у беларускіх летапісах – каля Дуброўны) загінула 18 тысяч нямецкіх рыцараў-крыжакоў, воінаў і абознай чэлядзі, а 14 тысяч было ўзята ў палон. Былі захоплены ўсе бамбарды і 52 крыжацкія харугвы. Вырата-валася з полю боя крыху болей за 1400 чалавек, якім удалося ўцячы ў сталіцу сваёй дзяр-жавы – Марыенбург (па-поль-ску Мальборк).
У вініку перамогі пад Грунвальдам праз некаторы час (1 лютага 1411г.) у Торуні быў заключаны мір, паводле якога Тэўтонскі ордэн павінен быў вярнуць Польшчы Доб-жынскую зямлю (на паўночны захад ад Варшавы), вяртаў Ягайлу і Вітаўту Жамойцію, але толькі пакуль што ў іх пажыццёвае ўладанне і выплоч-ваў пераможцам – Ягайлу і Вітаўту кантрыбуцыю – 100 тысяч коп грошаў пражскіх. Гэта было нашмат менш таго, на што разлічвалі пераможцы. Бо ў вайсковым лагеры пры аблозе Марыенбурга ў ліпені-верасні 1410 г. кароль Уладзі-слаў ІІ (Ягайла)  адмысловым актам перадаваў Вітаўту і Вя-лікаму Княству Літоўскаму і Рускаму Жамойцію да самага Балтыйскага мора, і ўсходнія землі прусаў разам з Кёнігс-бергам (Караляўцом), г.зн. усю цяперашнюю Калінінградскую вобласць.
Торуньскі мір не мог задаволіць абодва бакі – і са-юзнікаў, і Тэўтонскі ордэн.
У гэтых абставінах і Польшча і Вялікае Княства літоўскае пайшлі на ўзнаўленне дзяржаўнага саюзу. Тэўтонскі ордэн пацярпеў сур’ёзнае паражэнне ў наступнай вайне 1454 - 1466 гг. калі  Польшча вярнула сабе выйсце да Бал-тыйскага мора, а ў 1525 г. Тэў-тонскі ордэн спыніў сваё існа-ванне як дзяржава. Жамойція таксама канчаткова адыйшла ў 1422 г. да Вялікага Княства Літоўскага і з сярэдзіны ХV ст. лічылася аўтаномнай адзінкай дзяржавы.
Аднак вялікае значэнне Грунвальдскай бітвы не абмя-жоўваецца толькі вайсковымі поспехамі і тэрытарыяльным пашырэннем абедзвюх дзяр-жаў-пераможцаў. Быў нанесе-ны такі моцны ўдар па гэтай вайсковай дзяржаве, які Ор-дэн не перажыў. Дарэчы, ён існуе і цяпер, але хто ведае пра гэтую арыстакратычную цар-коўна-дабрачынную арганіза-цыю. А як вайсковая дзяржава Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн хутка знік. Яго тэрыторыя стала васальным у дачыненні да польскага караля герцаг-ствам Прусія. Больш за тое. Бітва пад Грунвальдам спыніла нямецкую агрэсію на ўсод. Пяцьсот гадоў нямецкія жаў-неры не прыходзілі на тэры-торыю Беларусі, да самай Першай Сусветнай вайны.
Ліцьвінаў-беларусаў і жамойтаў ужо не чакала пагро-за асіміляцыі нямецкімі зава-ёўнікамі, як гэта здарылася з народам прусаў, ад якіх за-сталася толькі геаграфічная назва іх тэрыторыі. Спыніліся пастаянныя напады нямецкіх крыжакоў на беларускія землі.
Перамога пад Грунва-льдам мела і далёкасяжныя палітычныя наступствы. Пры Вітаўце Беларуска-Літоўская дзяржава выйшла на сусветна- міжнародную арэну. Яна ста-лася еўрапейскай дзяржавай, з  якой лічыліся каралі, германскі імператар і рымскі папа. Ума-цаваліся сувязі Вялікага Кня-ства Літоўскага з еўрапейскімі краінамі.
Урэшце, Грунвальд умацаваў на стагоддзі дзяр-жаўны саюз (унію) Вялікага Княства Літоўскага з Польш-чай, што спрыяла пранікненню заходнееўрапейскай культуры праз Польшчу ў Беларусь. Беларускія юнакі пачалі вы-язджаць у еўрапейскія універ-сітэты. Яскравы прыклад гэ-тага – вучоба Францішка Ска-рыны, як і шмат якіх юнакоў, у Кракаўскім універсітэце. Бе-ларусы сягалі аж да універ-сітэраў у Нямеччыне (у тым ліку ў Эльзасе), Аўстрыі, Іта-ліі, а пазней Нідэрландаў, Англіі і Шатландыі.
Бітва пад Грунвальдам запісана ў беларускіх летапісах. Яна была працягам ўсталяван-ня вайсковых традыцый бела-рускіх рыцараў і палкаводцаў. Абапіраючыся на гэтыя бая-выя традыцыі, беларускаія ваяры атрымлівалі перамогі і ў наступных стагоддзях. Яскравым прыкладам гэтага з’яў-ляецца славутая бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. і пе-рамогі над ворагам падчас Лівонскай вайны.

 

 


Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."