КАВЯЧЫНСКІ Мацей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 686 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАВЯЧЫНСКІ Мацей

(канец 1520х гадоу — 1я палова 1572)

 

Кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч. У 1540я гады вучыўся ў Вітэнбергскім універсітэце, з канца 1550х гадоў жыў на Беларусь Нясвіжскі намеснік («справца всех замков и дворов») М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве i Польшчы. У 1561—62 з С.Будгнъш i Л.Крышкоўскім заснаваў друкарню ў Нясвіжы, дзе ў 1562 выдадзены першыя на тэрыторыі Беларусі выданні на беларускай мове — «Катэхізіс» 1562 i «Об оправдании грешного человека пе­ред Богом» Буднага. Аўтар некаторых прадмоў да нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваей кнігавыдавецкай дзейнасці пад значным уплывам Буднага намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «русского» (беларускага i ўкраінскага) насельніцтва. Большасць кніг друкарні выходзіла ў афармленні, падобным да скарынінска^а. Паводле рускіх бібліёграфаў В.Сопікава i I.Каратаева, К. пры дапамозе падскарбія земскага літоўскага А.Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія шрыфты Ф.Скарыны (тыпаметрычны аналіз не пацвярджае гэтай гіпотэзы). Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, а друкарню купіў Я.Кішка. Г.Я.Галенчанка.