Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 477 госцяў анлайнСОЦЫН |
(Soci no, Sozzini) Фауст (5.12.1539—3.3.1604)
Філосаф, гуманіст, тэолагантытрынітарый, заснавальнік сацыніянства. Нарадзіўся ў Сіене (Італія). Пасля заканчэння факультэта права ў Ліёне служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казімы I Медычы. У 1574 пакінуў прыдворную службу i, каб цалкам прысвяціць сябе рэфарматарскай дзейнасці, пераехаў у Базель, тагачасны цэнтр рэлігійнага вальнадумства. У 1579 прыехаў у Кракаў i актыўна ўключыўся ў радыкальнарэфармацыйны рух Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Аўтар шматлікіх трактатаў i лістоў на тэалагічныя i філасофскарэлігійныя тэмы, якія былі апублікаваны ў двух першых тамах выдання «Бібліятэка польскіх братоў» (Амстэрдам, 1665—68). Асновы сваёй дактрыны выклаў i апублікаваў у раздзеле Proelectiones theologicae (т. зв. «Лекцыі кракаўскія»). Памёр у Луславічах каля Тарнава (Польшча). У ідэйных спрэчках правага i левага крыла антытрынітарыяў С. займаў цэнтрысцкія пазіцыі. Ён успрыняў i развіў некаторыя сацыяльныя i рэлігійнафіласофскія ідэі С.Буднага, з якім быў асабіста знаёмы. Аднак асуджаў вучэнне Буднага пра натуральнее паходжанне Хрыста i выступаў супраць атэістычных тэндэнцый у беларускім антытрынітарызме. Лічыў, што вырашальны крытэрый у ацэнцы Бібліі— індывідуальны чалавечы розум, што вера залежыць ад свабоднай волі чалавека, яго маральнай пазіцыі i сілай навязаць веру чалавеку не мае права ні царква, ні дзяржава. Ён вучыў, што ў жыцці чалавека вырашальнае значэнне маюць не рэлігійныя перакананні, а маральныя прынцыпы (так вучыў i Ф.Скарына). Каштоўнасць чалавека вызначаецца не канфесіянальнай прыналежнасцю, а высокамаральным жыццём. С. даказваў, што чалавек валодае свабоднай воляй, якая кіруе розумам i мараллю. Таму ва «ўратаванні» чалавека, у дасягненні ім шчасця вызначальную ролю адыгрываюць не вонкавыя абставіны (царкоўныя прадпісанні, вера, боская ласка), а свабодны выбар. Сапраўднасць гэтага выбару, меркаваў С, спасылаючыся на Платона, залежыць ад узроўню ведаў чалавека пра навакольны свет i самога сябе. Антрапалагічнаму песімізму кальвінісцкага вучэння С. проціпастаўляў гуманістычны аптымізм, лічыў, што кожны чалавек (а не выбраныя) здольны заслужыць уратаванне пры дапамозе індывідуальных духоўнамаральных намаганняў. У той жа час этыка С. не была атэістычнай, паколькі з яе вынікала рэлігійнасць, якая хоць i не з'яўлялася абавязкам, але была актам добрай волі i маральнасці чалавека. У 1588 на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу. 3 гэтага часу С. становіцца ідэолагам польскага i беларускага антытрынітарызму. Агульным цэнтрам сацыніянства ў той час быў г. Ракаў Сандамірскага ваяводства, а цэнтрам беларускага сацыніянства — г. Навагрудак. Для гэтай плыні характэрна далейшая рацыяналізацыя рэлігійнай філасофіі антытрынітарыяў, паступовае ператварэнне рэлігійнай дактрыны ў філасофскую. Сацыніяне патрабавалі верацярпімасці, аддзялення царквы ад дзяржавы, надавалі вялікую ўвагу развіццю прыродазнаўства, матэматыкі, асветы. У пач. 17 ст. ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім існавала каля 150 сацыніянскіх суполак. Ідэйную глебу для ўзнікнення сацыніянства тут падрыхтавала рэлігійнафіласофская творчасць С.Буднага. Значнымі прадстаўнікамі гэтай філасофскай плыні на Беларусі былі Ліцыній Намыслоўскі Ян, Язэп Даманеўскі i інш. У сувязі з наступлением Контррэфармацыі сацыніянства ў Польшчы зазнала ганенні: у 1638 закрыты друкарні i акадэмія сацыніян у Ракаве, на працягу 1658—60 сацыніяне былі выгнаны i эмігрыра валі ў Германію, Англію, Галандыю. Ix ідэі пашыраліся ў гэтых i некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы, зрабілі ўплыў на філасофію Спінозы, Дз.Лока, англійскіх дэістаў. Літ.: ПадокшынС.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. С.А.Падокшын. |