СТРЫЙКОЎСКІ Мацей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТРЫЙКОЎСКІ Мацей

[1547(?) — 1593(?)]

 

Гісторык i паэт. Нарадзіўся ў мяст. Стрыкаў у Польшчы ў сям'i судовага вознага. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльнай школе. У 1567—70 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце i атрымаў там званне бакалаўра. 3 1570 жыў на Беларусі (Слуцк, Сямяцічы) i ў Літве. У 1572 служыў у войску пад камандаваннем А.ГваньШ. У 1574—75 быў у складзе пасольства ў Турцыі. Пасля  вяртання  адтуль  склаў  карту Турцыі   i   план   г.   Адрыянопаль.   У 1580 — пач. 1590х гадоў працаваў канонікам у Жамойціі. Пісаў на польскай i лацінскай мовах. Аўтар вершаванай хронікі «Ганец цноты...» (1574), прысвечанай гісторыі Польшчы i Вялікага княства    Літоўскага,    антытурэцкага гістарычнага твора «Пра вольнасць Кароны   польскай   i   Вялікага   княства Літоўскага...» (1575), шэрага вершаў i паэм.    Напісаў   патрыятычную   празаічнавершаваную хроніку «Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія i грамадзянскія справы слаўнага наро­да літоўскага, жамойцкага i рускага» (1575—78; надрукавана ў 1978 у Вар­шаве), якую прысвяціў князю Ю.Слуцкаму. Яна ахоплівае перыяд ад леген­дарных часоў да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Матэрыяламі да яе паслужылі      шматлікія      гісторыкалітаратурныя крыніцы, польскія i нямецкія хронікі,  старажытныя рускія, беларускія i літоўскія летапісы, у т.л. Хроніка Быхаўца. Самы значны i вядомы    твор    —    «Хроніка    польская, літоўская,   жамойцкая   i   ўсяе   Русі» (1582). Яна ўпершыню апублікавана ў Краляўцы, дзе С. сам назіраў за яе друкаваннем. Для яе стварэння, як i для  вершаванай  хронікі   «Пра пачатак...», С. выкарыстаў шмат докумен­тальных крыніц, летапісы, творы антычных   гісторыкаў.   У   «Хроніцы...» апісваецца палітычная гісторыя Поль­шчы,   Вялікага  княства  Літоўскага   i Русі. Яна вылучаецца шырынёй ахопу падзей, асвятляе праблемы паходжання славян, сцвярджае ix адзінства, услаў­ляе гістарычнае мінулае ўсходнеславянскіх народаў i ix гераічныя справы. У «Хроніцы...» даволі падрабязна выкладзена гісторыя Вялікага княства Літоўскага ад паўлегендарнага Палемона да часоў Стафана Баторыя, змешчаны звесткі пра культуру Бела­руси яе помнікі археалогіі, архітэктуры i жывапісу. Ёсць у «Хроніцы...» вершаваныя ўстаўкі пра асобныя падзеі на Беларусі, а таксама аўтарскія прысвячэнні беларускалітоўскім мецэнатам. Гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю на Беларусі, Украіне i ў Літве, быў добра вядомы ў Расіі, дзе некалькі разоў перакладаўся. Ён паслужыў непасрэднай крыніцай для «Хронікі Польшчы» М. i І.Бельскіх, апошняй рэдакцыі «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні i многіх іншых твораў польскіх, украінскіх, рускіх, літоўскіх храністаў i гісторыкаў. На беларускую мову «Хроніка...» С. перакладзена ў канцы 16 — пач. 17 ci. i склала аснову «Хронікі літоўскай i жамойцкай». Пазней да яе неаднойчы звярталіся вядомыя пісьменнікі (М.Карамзін, А.Міцкевіч i інш.). У поглядах С. спалучаліся сярэдневяковыя i рэнесансавыя тэндэнцыі, агульнаславянскі патрыятызм з патрыятызмам дзяржаўным i шляхецкім.

 

Літ.: Рогов А.И. Русскопольские культурные связи в эпоху Возрождения: (Стрыйковский и его «Хроника»). М., 1966.