Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 506 госцяў анлайнФІЛАЛЕТ |
Беларускі i ўкраінскі царкоўнарэлігійны дзеяч i пісьменнік. Звестак пра час i месца яго нараджэння не захавалася. Быў палемістам вялікай эрудыцыі. У 1597 выдаў у Вільні на польскай мове твор «Апокрысіс, або Адказ на кніжкі пра сабор Берасцейскі» (перавыдадзены на старабеларускай мове ў 1598). «Апокрысіс» напісаны ў адказ на кнігі П.Скаргі i І.Пацея i скіраваны супраць Брэсцкай уніі 1596. Абапіраючыся на факты, Ф.Х. пераканаўча даказваў, што саюз уніяцкіх епіскапаў з рымскакаталіцкай царквой быў абумоўлены выключна зямнымі інтарэсамі: жаданнем дамагчыся матэрыльных выгод, высокіх дзяржаўных пасад, рэлігійных прывілеяў i палітычных правоў. Бязлітасна крытыкаваў ён i пап рымскіх. Добра ведаючы царкоўную i свецкую гісторыю, Ф.Х. у сваім выкрыцці Ватыкана шырока выкарыстоўваў думкі многіх лацінскіх i грэчаскіх аўтараў, аўтарытэты якіх лічыліся агульнапрызнанымі. Не без падстаў ён лічыў, што гвалтоўнае пашырэнне царкоўнай уніі i абмежаванне правоў праваслаўнага беларускага насельніцтва могуць падштурхнуць дзяржаву ў полымя сялянскай вайны, падкрэсліваў, што знявага інтарэсаў праваслаўнай апазіцыі i здзекі над яе сумленнем непазбежна прывядуць да класавага антаганізму, у выніку якога рэлігійная барацьба перарасце ў ба рацьбу сацыяльную, барацьбу народных мае супраць феадалаў незалежна ад ix веравызнання. Каб нейтралізаваць уплыў «Апокрысіса...» на народныя масы i выратаваць царкоўную унію ад распаду, яе ідэолагі скуплівалі гэту кнігу i знішчалі. Кіраўнік уніяцкага епіскапата Пацей выдаў «Антыкрысіс», у якім спрабаваў дыскрэдытаваць антыуніяцкі рух, а Ф.Х. называў дзяржаўным злачынцам. «Апокрысіс...» Ф.Х. — цікавая i яскравая старонка антыуніяцкай публіцыстыкі канца 16 ст. Г.А.Маслыка. |