Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 480 госцяў анлайнЯКУБ 3 КАЛІНАЎКІ |
(Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус; ? — 1583)
Беларускі гуманіст, ідэолаг левай, плебейскасялянскай плыні радыкальнарэфармацыйнага руху на Беларусі ў 2й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i М.Чаховіца. Паходзіў з сялян ці дробнай шляхты з Падляшша. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай. 3 1560 прапаведнік у магнатакальвініста Яўстафія Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго широкую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будньш на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). У 1569 выехаў у Польшчу i там з групай сваіх прыхільнікаў з Вялікага княства Літоўскага заснаваў у Ракаве рэлігійную суполку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся. Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. ... Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму». Крыніцай сацыяльнай несправядлівасці лічыў прыватную ўласнасць.
Літ.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970. |