АДАМ (Adamus) Рэйнальд

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 594 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АДАМ (Adamus) Рэйнальд

[1602—1656(7)]

 

Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім, педагог. Паходзіў з Рэйнскага Пфальца. Тэалогію вывучаў у Лейдэнскім універсітэце. Паводле звестак А.Вянгерскага, А. пэўны час быў рэктарам Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, створанай у сярэдзіне 20х гадоў 17 ст. пад патранатам польнага гетмана Крыштофа II Радзівіла як школа новага тыпу з разнастайнай праграмай навучання, настаўнікам сына Крыштофа — Януша Радзівіла, будучага вялікага гетмана літоўскага, удзельніка шведскага «патопу». У 1630 атрымаў сан міністра (пратэстанцкага святара) i пакінуў гімназію. Крыштоф II Радзівіл даручыў яму разам з кальвінісцкім дзеячам А.Пшыпкоўскім суправаджаць Януша ў час яго навучання за мяжой ва універсітэтах у Ліпску, Лейдэне, Альтдорфе. Разам са світай Я.Радзівіла А. наведаў многія краіны Еўропы. У 1633 вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае, быў прыдворным прапаведнікам у Я.Радзівіла. У 1636 пасланы з місіяй у Парыж, дзе ўручыў вядомаму галандскаму палітычнаму мысліцелю i гуманісту Гуга Гроцыю пасланні з Польшчы.   Па  даручэнні  Віленскай  еван

гелісцкарэфармацыйнай абшчыны ў 1642 інспектаваў асноўныя

кальвінісцкія школы ў Вялікім княстве Літоўскім — Слуцкую i Кейданскую Нейкі час жыў пры двары Я.Радзівіла ў Кейданах, быў бібліятэкарам, займаўся справамі Кейданскай школы (у 1647 склаў для яе праграму навучан­ня). Прысутнічаў на генеральным сінодзе    пратэстантаў    Полыпчы    іВялікага княства Літоўскага, які праходзіў у 1644 у Орлі (на Падляшшы).

А. разам з А.Дабжаньскім i А.Музоніем быў аўтарам статута Слуцкай школы («Ordo scholae Slucensis», выдадзены ў 1628 у Любчы). Статут уключаў зварот да чытача, праграму 4 класаў, метадычныя ўказанні, апісанне пазашкольных заняткаў, правілы паводзін для вучняў i настаўнікаў. Acноўная ўвага ў Слуцкай школе звярталася на гуманітарныя навукі, вывучэнне твораў Вергілія, Гарацыя, Цыцэрона, лацінскай i грэчаскай мовы, логікі i рыторыкі. У статуце падкрэслівалася, што асноўная задача настаўніка — выхоўваць шаноўных грамадзян незалежна ад ix веравызнання i сацыяльнага становішча: «Адчынены дзверы, якія вядуць да нашых грацый i муз, для ўсіх сумленных i шчырых людзей. Узрост, становішча, веравызнанне не маюць для нас ніякай розніцы. Месца на гэтых школьных лавах дадзена бедня­ку не менш, чым Крэзу, католіку не менш, чым прыхільніку Рэфармацыі» (пераклад з лацінскай мовы Я.Парэцкага). Статут Слуцкай школы сведчыў аб пранікненні новых прагрэсіўных, гуманістычных тэндэнцый у рэфармацыйную педагогіку таго часу.

У 1629 на Віленскім сінодзе быў ухвалены i зацверджаны да друку Haniсаны А. падручнік рыторыкі «Слуцкі кампендыум». Доўгі час даследчыкі лічылі, што зза фінансавых цяжкасцей ён не быў надрукаваны, але ў 1971 беларускі даследчык Ю.Прэнская ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве знайшла твор «Compendium rhetoricum... in usum Scholae Slucensis» («Кароткі дапаможнік па рыторыцы... для карыстання ў Слуцкай школе»), выдадзены ў Любчы каля 1630. «Слуцкі кампендыум» змяшчае тры асноўныя часткі: «Метад, пытанні i ка­ноны», «Азначэнні ўсяго мастацтва красамоўства», «Спецыяльная рыторыка». Для яго характэрны нагляднасць, неардынарнасць i даходлівасць прыкладаў, гуманістычная накіраванасць. У «Звароце да чытача» аўтар піша: «Жыццё найбольш плённае ў шко­лах — гэтых майстэрнях чалавечых душ, — тут найменш зламыснікаў, тут зберагаюцца годнасць i талент чалавека». Верагодна, што «Слуцкі кампен­дыум» i ёсць той самы падручнік ры­торыкі. Рэлігійная i педагагічная дзейнасць А. пакінула пэўны след у гісторыі рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.

 

Літ.: Порецкий Я.И. Слуцкий ком­пендиум по риторике // Педагогика и психология. Вып. 9. Вопросы истории шко­лы и педагогики в БССР. Мн., 1976; Анто­логия педагогической мысли Белорусской СССР. М., 1986. С. 92—101. Л.С.Іванова.