АЛЬШЭЎСКІ Якуб

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 601 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47.8%UNITED STATES UNITED STATES
39.3%JAPAN JAPAN
3.5%CHINA CHINA
3.2%CANADA CANADA
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЛЬШЭЎСКІ Якуб

(каля 1586—1634)

 

Езуіцкі прапаведнік на Беларусі, філосаф, педагог. Паходзіў з Полынчы. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1605— 08), багаслоўскай школе ў Нясвіжы (1610—13), пасля заканчэння якой быў пасвечаны ў ксяндзы. Педагагічную кар'еру пачаў з выкладання рыторыкі ў Браневе, а потым у Віленскай акадэміі,  дзе чытаў таксама лекцыі па

логіцы, фізіцы, філасофіі. У 1618 атрымаў ступень магістра філасофіі. У 1620—31 займаў пасаду прафесара схаластычнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі. У філасофіі прытрымліваўся поглядаў Ф.Суарэса i Фамы Аквінскага. Захаваліся яго лекцыі з каментарыямі да галоўных твораў Фамы Аквінскага «Сума тэалогіі» i «Сума супраць язычнікаў». На працягу 1627—34 А. быў прапаведнікам у акадэмічным каспёле св. Яна ў Вільні. Яго пропаведзі вылучаліся асаблівым красамоўствам. Пры жыцці А. выдаў 11 сваіх пропаведзяў, у т.л. на смерць С.Паца, Я.Валовіча, Жыгімонта III i інш. Апрача тэалагічных разважанняў пропаведзі змяшчалі багатую генеалагічную інфармацыю i раскрывалі грамадскапалітычныя погляды пэўных асоб. 3 пазіцый асветніка падкрэсліваў неабходнасць належнага выха'вання, без якога нават самае знатнае паходжанне траціць сваё значэнне. Соймавым паслам (дэпутатам тагачаснага парламен­та) раіў кіравацца думкай большасці, а не інструкцыямі, атрыманымі на папярэдніх павятовых сойміках. Памёр i пахаваны ў Вільні.