Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 504 госцяў анлайнАЛЯШКЕВІЧ Іосіф Іванавіч |
(1777 — 5.10.1830)
Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Шылува (цяпер Літва) у сям'і беднага музыканта з мяст. Радашковічы Мінскай губ. У 1800 паступіў у Віленскую мастацкую
І.І.Аляшкевіч. Мадонна з дзіцем. 1830.
школу, быў вучнем прафесара Ф. Смуглев! ча. У 1803 паехаў за мяжу, удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне i Парыжы. Пасля вяртання нейкі час жыў на Валыні i рыхтаваўся да заняткаў у Віленскім універсітэце. Але ў 1810 адмовіўся ад гэтага намеру i пераехаў у Пецярбург, дзе займаўся гало ўным чынам жывапісам. За карціну «Апека сірот» яму нададзена званне акадэміка жывапісу. Часта прыязджаў на Беларусь, стварыў тут шэраг партрэтаў у стылях позняга класіцызму i рамантызму. Сярод ix: «Групавы партрэт», партрэты Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Чартарыйскага, А.Міцкевіча i інш. Вядома таксама яго карціна «Развітанне гетмана Хадкевіча з маладой жонкай перад адпраўленнем пад Хоцін,». Сярод сучаснікаў А. вылучаўся прыродным розумам, энцыклапедычнымі ведамі, арыгінальным ладам жыцця i ўдзелам у масонскім руху. У 1822 яго абралі старшынёй масонскай ложы Белага Арла, якая лічылася ў Пецярбургу галоўнай. Ён быў вельмі набожны, шчодры, добразычлівы, прапаведаваў гуманнасць i стрыманасць. Гэтыя душэўныя якасці i выклікалі да
І.І.Аляшкевіч. Групавы партрэт. 1813.
яго павагу i сімпатыі ва ўсіх, хто яго акружаў. Быў знаёмы з А.Міцкевічам, які прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў. А. спрабаваў таксама пісаць літаратурныя творы, дзе сцвярджаў, што чалавецтва перажыло свае вясну i лета, настае яго восень i таму яно павінна паклапаціцца пра назапашванне таго, што можа выратаваць ад заўчаснай гібелі. Памёр у Пецярбургу i пахаваны на Смаленскіх могілках. |