АНДРУШКЕВІЧ Ф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47.8%UNITED STATES UNITED STATES
39.3%JAPAN JAPAN
3.5%CHINA CHINA
3.2%CANADA CANADA
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АНДРУШКЕВІЧ Ф

 

Філосаф 1й паловы 18 ст. Даты жыцця, месца нараджэння i смерці невядомы. У курсе філасофіі, якую выкладаў А. у 1730я гады ў Гродне, пераважалі арыстоцелеўская логіка i метафізіка. Курс логікі пачынаўся раздзелам «Малая логіка, або Дыялекты­ка». Потым ішла «Вялікая логіка, або Проста логіка». У дыялектыку А. уключаў вучэнне пра тры дзеянні розуму (пра паняцці, суджэнні i вывады), а таксама вучэнне пра метад, дзе выкладаліся прыёмы навучання л'огіцы. У 2й частцы ён разглядаў універсаліі, ix адносіны да рэчаіснасці, праблемы агульнага i адзінкавага, г. зн., па сутнасці, тэарэтыкапазнавальныя прабле­мы. Значную частку курса дыялектыкі займалі аперацыі мыслення. Першым разглядалася паняцце. У яго разуменні суадносін знака, сэнсу, значэння, вобраза i паняцця, вызначэнні тэрміна выяўлялася філасофская арыентацыя на пазіцыі памяркоўнага наміналізму.