АРЛЯ-АШМЯНЕЦ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 426 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47.8%UNITED STATES UNITED STATES
39.3%JAPAN JAPAN
3.5%CHINA CHINA
3.2%CANADA CANADA
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АРЛЯ-АШМЯНЕЦ

Фердынанд Францавіч (1775—?)

 

Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся на Беларусі. Пасля заканчэння Галоўнай Полацкай школы быў настаўнікам у Дынабургскім, потым у Віцебскім i Аршанскім павятовых вучылішчах. У 1800—08 працаваў настаўнікам у Полацкім, Рагачоўскім i Камянецкім вучылішчах, у 1808 перайшоў у Курскую гімназію. У 1813 пераехаў у г. Арол, дзе выкладаў статыстыку, гісторыю, геаграфію, старажытнасці, міфалогію i лацінскую мову. Тут ён распачаў два перыядычныя выданні: «Друг россиян и их единомышленников...» (выйшла ў канцы 1816) i «Отечественный памят­ник, посвященный дружелюбному сое­динению российских и польских наро­дов» (кн. 1—3, 1817—18), якія друка­валіся ў Маскве. Абодва выданні мелі на мэце «змацаваць у вечным саюзе непарушнай дружнасці розумы i сэрцы славянарасійскіх i польскіх народаў праз асвету i дабрачыннасць». 3 Арла А.А. пераехаў у Магілёў, дзе пэўны час быў выкладчыкам гімназіі, a ў 1818 пераведзены ў Маладзечанскае вучылішча настаўнікам гісторыі права, лацінскай мовы.