БАБРОЎСКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 514 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАБРОЎСКІ Міхаіл

Кірылавіч [8(19). 11.1784

(ці 1785) — 21.9(3.10). 1848]

 

Беларускі славіст i арыенталіст. Нарадзіўся ў в. Вулька Бельскага пав. (цяпер Польшча). Доктар тэалогіі (1823). Член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага i Лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце. Паходзіў з даўняга беларускага шляхецкага роду, бацька — уніяцкі святар. Вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, скончыў Беластоцкую гімназію (1806), Галоўную духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце (1812). 3 1817 канонік брэсцкі. У 1817—22  у замежнай  навуковай ка­

 

мандзіроўцы ад Віленскага універсітэта. У 1822—24, 1826—33 прафесар экзегетыкі i герменеўтыкі Віленскага універсітэта, у 1824—26 у ссылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровічах на Слонімшчыне. 3 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе атрымаў прыход. Памёр ад халеры.

Юнаком пачаў вывучаць старажытныя славянскія рукапісы i старадрукі ў цэрквах i манастырах. Яшчэ гімназістам зацікавіўся архівам i бібліятэкай Супрасльскага манастыра, дзе ў 1822 адкрыў Супрасльскі рукапіс. Даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш. Фіёля, Ф.Скарыны, {.Фё­дорова, П.Мсціслаўца. У час замежнай камандзіроўкі ўдасканальваў веды ў галіне славянскіх, усходніх i старажытных моў, археалогіі, гісторыі, літаратуры, сабраў вялікі навуковы матэрыял, вывучыў i апісаў многія славянскія старажытнасці. Зрабіў навуковае апісанне старажытных кірылічных i глагалічных літаратурных помнікаў Ватыканскай бібліятэкі (надрукавана яе галоўным хавальнікам А.Маі ў 1831). Увёў у навуковы ўжытак шэраг найважнейшых помнікаў гісторыі i культуры, у т.л. пер­шую глагалічную друкаваную кнігу «Місал па закону Рымскага двара» (Служэбнік, 1483), што захоўвалася ў Ватыканскай бібліятэцы. Справаздачы, якія ён дасылаў на імя рэктара Віленскага універсітэта (частка ix за

 

 

хоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Навуковай бібліятэкі  Вільнюскага універсітэта), дазваляюць меркаваць пра яго навуковую дзейнасць у Аўстрыі, Італіі, Францыі, на землях заходніх i паўднёвых славян, лужыцкіх сербаў. Сябраваў   з   вядомымі   славістамі   Б.Капітарам, І.Добраўскім, В.Ганкаю i інш. Ёсць падставы сцвярджаць, што Б. — адзін з першых беларускіх скарыназнаўцаў. Яго знаёмства з кнігамі Скарыны     адбылося     ў     супрасльскім кнігазборы. Дасягнуўшы, як i Скарына, найвышэйшых вучоных ступеняў, ён прысвяціў сябе вывучэнню старажытнай культуры  беларусаў i ўсяго славянства.   Яго   працы   i   дзейнасць сталі   пачаткам   сусветнага   славяназнаўства. Як ніхто  іншы,  Б.  спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства, абуджэнню   сярод  еўрапейскіх   навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лёсу яго роднага народа.  Разам з  І.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Менавіта Б. нанава адкрыў для беларускай i еўрапейскай навукі імя i справу Скарыны, звесткі пра якога даследчык   збіраў   усё   сваё   жыццё   i ўключыў у «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве» («Историю славянских книгопечатен в Литве»), што так i не была надрукавана. Пра гэту працу сярод навукоўцаў хадзілі легенды. Першым у друку ў 1870 яе згадаў польскі бібліёграф  К.Эстрайхер.  Вучоныпатрыёт, Б. адчуў тое сапраўды нацыянальнае, a галоўнае стратэгічна адпаведнае для паспяховага развіцця роднай культуры, што пакінуў у спадчыну Скарына, які на досвітку Адраджэння абвясціў старабеларускую мову i беларускі народ цалкам раўнапраўным i сярод іншых еўрапейскіх моў i народаў. Б. сабраў багатую бібліятэку. Яна стала   першым   спецыяльным   зборам помнікаў беларускай старадрукаванай літаратуры. Асобныя кнігі з яго калекцыі  зберагаюцца ў сховішчы Вільні, Масквы,      СанктПецярбурга.      Пры жыцці Б. ўдалося надрукаваць толькі некалькі сваіх прац. Частка рукапіснай спадчыны   знікла   адразу   пасля   яго смерці, другая трапіла да бібліяфіла Ф.Транбіцкага, а потым разышлася па розных    сховішчах.    Большасць    яе загінула ў гады 2й сусветнай вайны.

Уцалелі толькі асобныя яго лісты, нататкі, матэрыялы, прызначаныя іншым асобам, якія зберагаюцца ў зборах Вільні, Кракава, Варшавы, Масквы, СанктПецярбурга i інш.

Літ.: Бобровский П.О. М.К.Бобров­ский (1785—1848), учёный слависториен­талист. Спб., 1889; Яго ж. К биографии М.К.Бобровского (славянского филологаориенталиста). Спб., 1890; Францев В.А. Польское славяноведение конца XVIII и первой четверти XIX ст. Прага, 1906; Станкевіч A. Магнушэўскі; Паўлюк Багрым; Баброўскі: (Да вытокаў бел. адраджэння). Вільня, 1937; Лабынцев Ю.А. Издания Франциска Скорины и дру­гих славянских первопечатников в библио­теке Супрасльского монастыря // Бело­русский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. М., 1979; Яго ж. Михаил Боб­ровский — первый исследователь болгар­ского «Абагара» 1651 г. // Русскоболгар­ские связи в области книжного дела. М., 1981; Яго ж. Первая книга, напечатан­ная глаголицей, и её исследователь Миха­ил Бобровский: (К 500летию начала кни­гопечатания глаголическим шрифтом) // Сов. славяноведение. 1983. №4; Яго ж . Пачатае Скарынам. Мн., 1990; Улащик Н.Н. Введение в изучение белоруссколи­товского летописания. М., 1985. С. 38, 40— 44 Ю.А.Лабынцаў.