Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 548 госцяў анлайнБАРТАШЭВІЧ (Bartoszewicz) |
Антоні (13.6.1726—20.10.1768)
Педагог, доктар філасофіі, выкладчык граматыкі, рыторыкі i гісторыі езуіцкіх калегій у Вільні i Слуцку. Нарадзіўся на Віленшчыне. У 1764 — кіраўнік друкарні ў Нясвіжы. У сваіх прамовах, апублікаваных у 1759, выказаў думку пра навучанне i выхаванне моладзі. Лічыў, што ў рэфармаваных езуіцкіх навучальных установах робіцца ўсё магчымае для найлепшага навучання i выхавання. Абвінавачваў шляхту ў занядбанні школьнай справы, лічыў, што пашыранае ў той час дамашняе выхаванне прывівае моладзі негатыўныя адносіны да навукі i школы.
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 127.
|