Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 482 госцяў анлайнБАРТОЛЬД Кароль |
Выкладчык езуіцкіх навучальных устаноў Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў Мазовіі. На працягу многіх гадоў выкладаў у навучальных установах Варшавы i Вільні. У 1735—37 быў рэктарам Віленскай акадэміі, у 1738—41 займаў пасаду правінцыяла Літоўскай правінцыі езуітаў. Б. накіроўваў барацьбу езуітаў з піярамі за ўплыў на народную асвету. Па яго ініцыятыве ў езуіцкіх навучальных установах уведзена выкладанне гісторыі i геаграфіі як асобных прадметаў. У 1721, калі быў прафесарам Віленскай акадэміі, у Брунсбергу выйшаў яго твор «Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства...», які ўяўляў сабой кароткую гісторыю Польшчы. Пра цікавасць да гэтага твора ў Рэчы Паспалітай сведчыць тое, што ён вытрымаў 5 выданняў. Б. не ўзнімаў пытанне пра змену дзяржаўнаправавога ладу Рэчы Паспалітай, выступаў за захаванне шляхецкіх свабод.
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 43—44. |