Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 49 госцяў анлайнБУДЗІЛА Іосіф |
Бедарускі мемуарыст 17 ст., мазырскі харунжы, адзін з кіраўнікоў маскоўскага гарнізона войск Ілжэдзмітрыя II. Меў багаты жыццёвы i вайсковы вопыт. У 1611 —12 удзельнічаў у захопе i ўтрыманні Масквы. Пасля здачы Масквы сасланы ў Ніжні Ноўгарад i зняволены (1612—19). У выніку абмену палоннымі вярнуўся на радзіму. Адзін з аўтараў «Дзённіка падзей, что адносяцца да «Смутнага часу» (1603—13) — своеасаблівага летапісу ваенных паходаў i баёў, якія адбыліся з часу з'яўлення на палітычнай арэне Лжэдзмітрыя I i да разгрому абложаных у Маскоўскім Крамлі польскалітоўскіх войск апалчэннем К.Мініна i Дз.Пажарскага. Уласнае апавяданне Б. пачынаецца ў гэтым летапісе з запісу ад 6.9.1607, г.зн. з часу з'яўлення яго ў стане войск Ілжэдзмітрыя II, вядомага ў расійскай гісторыі як «самазванец» i «тушынскі злодзей». Аўтар — здольны апавядальнік, мог зацікавіць чытача сваімі асабістымі назіраннямі, а часам i скалыхнуць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ён быў, як, напрыклад, страшэнная карціна голаду ў стане абложаных, дзе даходзіла да канібалізму.
Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 211—212. |