Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 45 госцяў анлайнГАЛОЎКА |
(Нoіуwka) Казімір (1718 — пасля 1773)
Педагог i выдавец, прадстаўнік свецкага кірунку ў гістарычнай i геаграфічнай навуцы Беларусі i Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку i Гродне. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі выкладаў у езуіцкіх навучальных установах Варшавы, Вільні, Пінска. Аўтар падручніка па геаграфіі, кніг «Геаграфія Польшчы» (1744), «Геаграфічныя карты Галіі, Германіі, Польшчы i Вялікага княства Літоўскага» (1750) i інш. Пачынаючы з 1747 на працягу 8 гадоў выдаваў з асветніцкай мэтай «Пстарычныя 'календары». Быў прыхільнікам парламенцкай формы праўлення. У 1753 апублікаваў кнігу «Сеймуючая Еўропа», у якой параўноўваў еўрапейскі i польскі парламентарызм. У прадмове да гэтай кнігі ён адзначыў, што параўноўвае формы праўлення розных краін Еўропы з мэтаю палітычнай асветы моладзі. Ён таксама падрабязна апісаў структуру i правілы дзейнасці сойма Рэчы Паспалітай, дзяржаўны лад якой у той час знаходзіўся у стане поўнага развалу.
Літ .: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVJII в. Мн., 1971. С. 115—116. |