КАНІСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 447 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАНІСКІ

 

 

Архіепіскап беларускі, рэлігійны палеміст, філосаф i пісьменнік. Нарадзіўся ў Нежыне Чарнігеўскай вобл, ў дваренскей сям'і. Пры хрышчэнні етрымеў імя Рыгор. У 11гедовым узросце едпреўлены ў Кіеўскую акадэмію, дзе навучаўся 15 гадоў. Пасля сканчэння акадэміі ў 1744 пастрыжаны ў манехі пад імем Георгія i пакінуты выкледчыкам акадэміі пры кафедры красамоўства. 3 1747 на працягу 5 гадоў узначельваў кафедру філасофіі, адначесове быў прэфектам. 3 1751 рэктар акадэміі, прафесар багаслоўя, а з 1752 адначасова i архімандрыт Кіевабрацкага вучылішчнага манастыра. 3 1755 пачынаецца новы перыяд яго жыцця i дзейнасці: К. прызначаецца беларускім епіскапам i пераязджае ў Магілёў. 3 гэтага часу ўся яго дзей­насць цесна звязана з палітычным i ідэйным жыццём беларускага грамадства. 3 1783 ён беларускі праваслаўны архіепіскап, член св. Сінода. К. пакінуў значны след у гісторыі грамадскай думкі Беларусь Многія свае ідэі ён выказваў у публічных прамовах i царкоўных пропаведзях. Усяго ім складзена каля 80 (апублікавана 78) прамоў i пропаведзяў («слоў»). Ён распаўсюджваў ідэ'і кіевамагілянскіх асветнікаў, імкнуўся да пашырэння рускай пісьменнасці на Беларусі, выступаў супраць Ватыкана i Брэсцкай уніі 1596, супраць каталіцтва i царкоўнай уніі, прапагандаваў ідэю аб'яднання белару­скага народа з рускім i ўкраінскім на­родам!. У некаторых пытаннях адыходзіў ад тэалогіі, паважліва ставіўся да вучэння М.Каперніка i Г.Галілея. У яго этыцы сустракаюцца элементы народнага светапогляду. К. — аўтар курсаў паэтыкі («Правілы паэтычнага мас­тацтва») i філасофіі (на лацінскай мове), гістарычных запісак пра Магілёўскую епархію, інтэрмедый, вершаў, казанняў, прамоў. У трагікамедыі «Уваскрэсенне мёртвых...» (1746, пастаўлена ў 1747) з пазіцый артадаксальнай праваслаўнай царквы трактаваў вострую сацыяльную тэму эксплуатацыі працоўных. На лацінскай мове ў Магілёве выдаў курс паэтыкі Ф.Пракаповіч («De arte роеііса», 1786). У большасці сваіх твораў усхваляў Бо­га i існуючы грамадскі лад, заклікаў строга прытрымлівацца канонаў веры. Разам з тым К. прапагандаваў неабходнасць скасавання феадальнай анархіі i абмежавання самавольства феадалаў, усталявання ў краіне цэнтралізаванага

 

 

Магілёў. 3 малюнка 19 ст.

 

парадку i законнасці. Ён быў ідэолагам сярэдніх слаёў пануючага класа сучаснага яму грамадства, якое было зацікаўлена ў абмежаванні магутнасці буйных феадалаў, упарадкаванні дзяржаўнай улады, развіцці асветы. Гэтыя погляды супадалі з інтарэсамі новага класа, што нараджаўся ў той час, — класа буржуазіі, які нёс ідэалогію асветніцтва. У 1757 К. звярнуўся з граматай да беларускага праваслаўнага духавенства, у якой пераконваў, што павучаць народ ёсць найпершая i галоўная справа пастырская, бо без павучання не будзе веры. Адстойваючы правы на асвету ўсіх слаёў насельніцтва, у т.л. i простата люду, К. ў тым жа годзе адкрыў у Магілёве вучылішча на ўзор Кіеўскай акадэміі i ставіў сваёй мэтай зрабіць яго апорай асветы шырокіх колаў беларускага грамадства. У 1767 беларускі асветнік адзначаў у сваёй пропаведзі цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларускай епархіі: «Маглі вы яшчэ бачыць у ёй нейкую колькасць цэркваў праваслаўных, але i тыя на пуні i хлеўнікі жывёльныя падобны, а не на храмы хрысціянскія... Адняты ў ix святло навучання: школам i семінарыям быць не дапушчальна, а та­му не толькі ніжэйшага саслоўя людзі, але i само дваранства ў крайняй прастаце i невуцтве вымушана быць. Таму ж дваранству забаронены доступ да чыноў i годнасці. Двараніна ад селяніна цяжка распазнаць...» К. звязваў грамадскі прагрэс з развіццём навукі, з распаўсюджваннем адукацыі на ўсе слаі насельніцтва i энергічна праводзіў у жыццё свае ідэі: адчыняў школы i семінарыі, пісаў i выдаваў навуковыя i мастацкія творы, крытыкаваў крайнасці феадалізму, жорсткую эксплуа­тацию i прыгнет народа, невуцтва, забабоны, духоўную галечу тых, хто мае ўладу. Калі ў 1787 імператрыца Кацярына II была ў Мсціслаўлі, К. пры сустрэчы выказаў кароткую прывітальную прамову, якая ўзрушыла найвысачэйшую асобу сваёй філасофскай глыбінёй. Выданню твораў К. садзейнічаў протаіерэй І.Грыгаровіч, які ў 1835 выдаў поўны збор твораў — яго бліскучыя прапаведзі. Творы К. высока ацэньваў А.С.Пушкін. Паводле яго меркавання, «Георгій ёсць адзін з са­мых памятных дзеячаў мінулага (18) стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».

 

Тв.: Собр. соч. Ч. 1—2. Спб., 1835; Запи­ски преосвященного Георгия Конисского о том, что в России до конца XVI века не было никакой унии с римскою церковью. М, 1847; Слова и речи Георгия Конисско­го, архиепископа Могилёвского. МогилёвнаДнепре, 1892.

Літ.: Костомаров Н.И. Историче­ские произведения; Автобиография. 2 изд. Киев, 1990; Коялович МО. История воссоединения западнорусских униатов старых времен. Спб., 1873; Филарет Гумилевский, архиепископ Черни­говский. История Русской Церкви. 5 изд. М., 1888. Кашуба М.В. Георгий Конисский. М., 1979.