БАЖАНАЎ Аляксей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 336 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАЖАНАЎ Аляксей

Міхайлавіч (1820—6.8.1889)

 

Вучоны аграном, эканаміст, асветнік. Скончыў   ГорыГорацкі   земляробчы інстытут (1851). Працаваў выкладчыкам кафедры прыродазнаўчай гісторыі i сельскай гаспадаркі Маскоўскай духоўнай семінарыі (1851—61), загадваў вучэбнапрактычным    хутарам    Маскоўскага таварыства сельскіх гаспадароў. Абараніў магістэрскую дысертацыю «Пра вырошчванне пшаніцы, з апісаннем парод, якія разводзіліся ў Расіі» (1856). Аўтар падручнікаў i навуковапапулярных прац: «Пачатковыя асновы   батанікі»,   «Папулярныя   настаўленні аб доглядзе рагатай жывёлы...» (абедзве 1853), «Дапаможнік па развядзенні,  гадоўлі  i  выкарыстанні буйной рагатай жывёлы. Дастасаваны да кліматычных i сельскагаспадарчых умоў Расі» (1867) i інш. 3 1863 прафесар     ГорыГорацкага     земляробчага інстытута (з 1864 у Пецярбургу), потым   Пецярбургскага   ляснога   інстытута. У 1882—83 дырэктар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі i лесаводства (Ковенская губ.), потым памочнік папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. Быў членамкарэспандэнтам  вучонага  камітэта  Міністэрства дзяржаўных маёмасцей i дарадчым членам ветэрынарнага камітэта  Міністэрства  ўнутраных  спраў. Вывучаў стан сельскай гаспадаркі ў Германіі,   Англіі,   Бельгіі,   Францыі, удзельнічаў у  Парыжскай  сусветнай выстаўцы;  пераклаў працу В.Баўмейстара  «Аб  развядзенні,  утрыманні  i выкарыстанні свойскіх жывёл» (1865). Меў маёнтак у Гродзенскай губ., дзе эксперыментальна правяраў, а потым пашыраў перадавыя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі. Абвяргаў распаў

сюджанае тлумачэнне гаспадарчай адсталасці Расіі яе дрэннымі прыроднакліматычнымі ўмовамі, паказваў перавагі вольнанаёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай. Лічыў неабходным пераход ад трохполля да шматполля,

прапагандаваў выкарыстанне сельска­гаспадарчых машын, распрацаваў ме­тодику разліку ix эфектыўнасці. Выказваўся за наладжванне дзяржаўнай сістэмы страхавання, прадастаўленне сялянам крэдыту, паляпшэнне статы­стычнага i бухгалтарскага ўліку, развіццё сельскагаспадарчай адукацыі.

 

Тв.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. Спб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по ча­сти земледелия. Спб., 1863; 2 изд. Спб., 1867.

Літ.: Цитович С.Г. ГорыГорецкий земледельческий институт — первая в России высшая сельскохозяйственная шко­ла (1836—1864). Горки, 1960; Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии се­редины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 41—42, 46—47. В.М.Бусько.