Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 85 госцяў анлайнБАРШЧЭЎСКІ Ян |
[1794 (паводле інш. крыніц 1790 ці 1796) — 28.2(12.3) 1851]
Беларускі i польскі мысліцель, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў в. Мурагі Полацкага пав. Віцебскай губ. ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасць чытальніка i вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі i вершамі, напісаў у класічным стылі паэму «Пояс Венеры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасцей праводзіў у вандроўках па наваколлі возера Нешчарда. Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя пабеларуску — «Дзеванька» (прысвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) i «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пейзажы i карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў). Перыяд пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820—30я гады) ахутаны рамантычналегендарнай заслонай. Вядома, што Б. доўгі час працаваў хатнім настаўнікам i гувернёрам у розных месцах. Потым трапіў у Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую i лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах i сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Англіі i Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне i Мсціслаўшчыне. У Пецярбургу ён пазнаёміўся з А.Міцкевічам i Т.Шаўчэнкам, якія, мяркуючы па ўскосных звестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменніка, падштурхнулі яго на шлях прафесійнай творчасці. Ю.Барташэвіч сцвярджаў нават, што А.Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы. У 1840—44 выдаваў у Пецярбургу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна з Беларусь Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка i яго карэспандэнтамі — журналістам i крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам i гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. i Р.Жукоўскімі, фалькларыстам І.Храпавіцкім, пісьменнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.ЛадаЗаблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, А.ГротамСпасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Б. пецярбургскага перыяду сучаснікі называлі Т.Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—38), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы. На старонках «Незабудкі» Б. друкаваў пераважна вершаваныя апавяданні. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля». У 1844—46 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях» (т. 1—4, на польскай мове, гравюры Р.Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяльнуто дапамогу ў выданні кніг Б. аказаў віленскі пісьменнік А.Здановіч. Па невядомых прычынах не выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5ы i 6ы тамы. Творы, сабраныя ў зборніку, напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. У сярэдзіне 1840х гадоў [1847(?)] па запрашэнні польскага пісьменніка Г.Жавускага i крытыка М.Грабоўскага Б. пераехаў у г. Чуднаў на Валыншчыну. Пасяліўся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў i вядомы мастакграфік Н.Орда. Падтрымліваў блізкія адносіны з польскім паэтам i перакладчыкам К.Пятроўскім i доктарам Г.Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалагічныя аб'екты, падарожнічаў. У 1849 выдаў у Кіеве 1ю частку зборніка «Проза i вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840х гадоў захварэў на сухоты i пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў г.Чуднаў. Б. займае надзвычай важнае месца ў гісторыі мастацкай культуры беларускага народа. На працягу ўсёй творчасці кіраваўся рамантычнаўзнёслым пачуццём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, святочным i трагічным аспектам вясковага жыцця, чым тлумачацца асобныя праявы страрашляхецкага кансерватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасці i дабрачыннасці. Яго беларускія творы напісаны ў фальклорным стылі, маюць павучальны ці бурлескнарэалістычны характер. Творы Б. распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш «Бунт хлопаў» трапіў у фальклорныя запісы А.Семянтоўскага i П.Шэйна, зробленыя ў канцы 19 ст. У чытанні i перапісванні гэтага твора абвінавачваўся П.Багрым.
Тв.: Бел. пер. — Начэпнасць. Вільня, 1917; Чарнакніжнік i змяя, што вылупілася з петушынага яйца. Вільня, 1917; рус. пер. — Очерк северной Белоруссии // Иллюстрация. 1846. 10. Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 25—39; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 39—84. , Н.В.Тарэлкіна. |