Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 87 госцяў анлайнБАРЫЧЭЎСКІ |
(БарычэўскіТарнава) Іван Пятровіч (1810—87)
Беларускі археограф, гісторык, этнограф, фалькларыст i перакладчык. Нарадзіўся ў сям'i святара Мінскай епархіі. Выхоўваўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, потым у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі са ступенню старшага кандыдата ў 1833—35 быў выкладчыкам славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. Пазней служыў на адміністрацыйных пасадах у ведамствах шляхоў зносін i публічных збудаванняў, дзяржаўных маёмасцей i інш. Навуковалітаратурную дзейнасць пачаў у 1837 артикулам» ў часопісе «Журнал Министерства народного просвещения», сярод ix «Пра рускі летапіс у Літве, названы Хронікай Быхаўца» (1838), «Першае падарожжа англічан у Расію ў 1553» (1838) i інш. У 1840—41 паявілася яго першая вялікая праца «Аповесці i паданні народаў славянскага племені» (у 2 частках), працягам якой былі «Народныя славянскія апавяданні» (1844). Гэтыя працы ўключалі значную колькасць матэрыялаў, якія публікаваліся ўпершыню. Б. адзін з першых пачаў вывучаць гісторыю i старажытнасці народаў Вялікага княства Літоўскага, напісаў грунтоўныя працы «Даследаванне пра паходжанне, назву i мову літоўскага народа» (1847), «Праваслаўе i руская народнасць у Літве» (1851) i шэраг артыкулаў. Пазней Б. рэдагаваў 5ы том выдання «Акты Заходняй Расіі». Аўтар шэрага публікацый i артыкулаў па розных галінах ведаў, а таксама зрабіў шмат выкладак па питаниях гісторыі епархій i іерархаў, апісання манастыроў, гісторыі i старажытнасцей, гісторыі кнігадрукавання, мовазнаўства, статыстыкі, этнаграфіі i інш. Памёр у Выбаргу.
|