Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 470 госцяў анлайнБЫЧКОВЫ |
Рэвалюцыянерынароднікі 1870— 80х гадоў, браты. Яўген Іванавіч (1858—?). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Арганізоўваў у Кіеве ваенныя гурткі нарадавольцаў. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ. Уладзімір Іванавіч (1861 — 10.8.1883). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. У 1879 арганізаваў у Кіеве тэрарыстычны гурток нарадавольцаў. Вёў прапаганду сярод рабочих, вайскоўцаў, моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалкоўніка. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы ва Усходнюю Сібір. Уцёк з турмы, узначаліў Харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 спрабаваў арганізаваць уцёкі ссыльных у Томску, пры арышце застрэліўся. Аляксандр Іванавіч (1862—27.9.1925). Нарадзіўся ў в. Ябланаўка Лысянскага рна Чаркаскай вобл. Член Кіеўскай групы нарадавольцаў. 11.4.1881 арыштаваны, сасланы пад нагляд паліцыі ў Магілёўскую губ. У студзені 1882 прыгавораны да катаргі i ссылкі ў Сібір; у студзені 1888 уцёк з турмы. Намагаўся аднавіць «Народную волю». У верасні 1888 зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, у 1918 член Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў. |