Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 360 госцяў анлайнГАЎСМАН Міхаіл |
Антонавіч (1817—89)
Беларускі гісторык, краязнавец. Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. У 1841—63 працаваў у канцылярыі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу. У 1863 за ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі высланы ў Вільню, потым у Валагодскую губ. Паводле царскага маніфеста ў 1867 яму дазволілі жыць у Варшаве. Калекцыяніраваў предметы старажытнасці, археалагічных раскопах, манеты, пячаткі, медалі, матэрыялы побыту беларусаў. У 1889 у Мінску арганізаваў выстаўку археалагічных матэрыялаў, знойдзеных на Беларусі. У «Минских губернских ведомостях» у 1877—78 надрукаваў гісторыкакраязнаўчыя нарысы пра Тураў, Навагрудак, Заслаўе, Узду, Слуцк, Мар'іну Горку. А.ЮЛозка. |